МЕДЫЯАДУКАЦЫЯ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНЫХ ТЭНДЭНЦЫЙ

  • Печать

Праблемы развіцця інфармацыйнай і медыйнай граматнасці абмеркавалі з выкарыстаннем новых камунікацыйных тэхналогій: канферэнцыя прайшла ў дыстанцыйным фармаце. Мерапрыемства аб'яднала больш за 100 удзельнікаў з Расіі, Беларусі, Італіі, Сербіі, Балгарыі, Кітая, Егіпта, Казахстана, Босніі і Герцагавіны і іншых краін. Сярод удзельніка – вядучыя даследчыкі медыяадукацыі, журналісты, выкладчыкі і маладыя вучоныя. Канферэнцыя стала пляцоўкай для абмеркавання, дыялогу, абмену вопытам, міжрэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне медыядукацыі.

DSC01504 DSC01508

Прадстаўнікі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін праз онлайн-платформу Zoom паўдзяльнічалі ў рабоце секцыі "Інфармацыйна-адукацыйная прастора і медыяадукацыя". Начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў у сваім дакладзе "Медыяадукацыя як вакцына ад інфадэміі" прапанаваў разглядаць медыйную граматнасць у якасці кампанента інфармацыйнай бяспекі чалавека ва ўмовах "эпідэміі дэзінфармацыі", прааналізаваў асноўныя стратэгіі і тэхналогіі маніпуляцыі ў СМІ.
Вынікам працы канферэнцыі стаў абмен вопытам, укараненне медыяадукацыі ў сацыяльную практыку, дэманстрацыя інавацыйных мадэлей сацыяльнага партнёрства ў галіне медыякультуры і медыяадукацыі. Для Магілёўскага інстытута такі накірунак надзвычай актуальны. Па-першае, тут ужо сем год праводзіцца навукова-метадычная канферэнцыя "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы". Па-другое, значэнне новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій узрасло ў сітуацыі сацыяльнага дыстанцыравання.
Матэрыялы і вынікі даследаванняў, прадстаўленых на канферэнцыі "Сучасны стан медыяадукацыі...", склалі сборнік навуковых артыкулаў, адрасаваны самаму шырокаму колу чытачоў.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін