THESAURUS-VII: ЛІЧБАВЫ СВЕТ

  • Печать

Заснаванае ў 2015 годзе кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін выданне традыцыйна захоўвае междысцыплінарную скіраванасць. Чарговы нумар "Thesaurus", аб'яднаны тэматыкай "Лічбавы свет", змяшчае працы беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх даследчыкаў. У грунтоўных артыкулах закаранаюцца актуальныя праблемы тэорыі інфармацыі, палітычнай камунікацыі, гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, права і культуралогіі, звязаныя з даследаваннямі камунікацыйных феноменаў сучаснасці.

Напрыклад, прафесар Растоўскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Фёдараў у сваім артыкуле аналізуе тэарэтычныя мадэлі і тэорыі медыяадукацыі ў краінах СНД. Загадчык кафедры філасофскіх вучэнняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, доктар філасофскіх навук, прафесар Аляксандр Лойка разглядае канцэпты кагнітывістыкі, звязаныя з паняццямі пазнання, свядомасці, мыслення, штучнага інтэлекту. Новы падыход да праблем прававога рэгуліравання процідзеяння кіберзлачыннасці выкладзены ў артыкуле калектыву аўтараў з Адэскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнутраных спраў Украіны. Спроба сістэмнага разгляду Інтэрнэту як выніку ўзаемадзеяння ваенных ведамстваў, вялікай навукі і контркультуры ва ўмовах інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі 1970-х гг. адлюстравана ў працы прафесара кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС Надзеі Канашэвіч.

DSC02943 DSC02955 DSC02945

Зборнік адрасаваны навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, дактарантам, студэнтам, супрацоўнікам СМІ, органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца актуальнымі тэндэнцыямі развіцця гуманітарных ведаў. Матэрыялы даступныя для агульнага азнаямлення ў навуковым рэпазіторыі інстытута.

"Thesaurus" выдадзены пад агульнай рэдакцыяй начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС Сяргея Венідзіктава.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Марыны ГРАМЫКІ