РЫХТУЕМСЯ ДА ЭКЗАМЕНАЎ ПРАЗ МОЎНУЮ АЛІМПІЯДУ

  • Печать

IMG 5566Кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін сярод курсантаў першага курса факультэта міліцыі былі праведзены прадметная алімпіяда і конкурс навуковых праектаў па дысцыпліне «Замежная мова».

Фармат мерапрыемства прадугледжваў дыстанцыйны ўдзел: на працягу трох тыдняў курсанты самастойна выконвалі заданні, дэманструючы веданне англійскай і нямецкай моў. Моўныя алімпіядныя заданні ўключалі ў сябе лексічны, граматычны і краіназнаўчы блокі.

Па выніках усіх этапаў алімпіяды журы былі вызначаны пераможцы, якіх ўзнагародзілі дыпломамі. Лепшыя веды англійскай мовы паказалі Дар'я Гарбачова, Аляксандра Шмацюк і Максім Кавалеўскі. Нямецкай мовай больш упэўнена за астатніх валодаюць Антон Кавалёнак, Дзмітрый Якоўчык і Міхаіл Дубінец.

Для ўдзелу ў конкурсе навуковых праектаў у межах алімпіяды курсанты падрыхтавалі электронныя прэзентацыі навукова-даследчых работ па дысцыпліне «Замежная мова». Па выніках анлайн-галасавання членаў журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі замежных моў і начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, пераможцамі конкурсу сталі Антон Гольман, Іван Дзенісовіч, Дзмітрый Якоўчык, Вадзім Станішэўскі і Андрэй Манукін.

Падобныя інтэлектуальныя конкурсы сталі традыцыйнымі і праводзяцца кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін штогод для першакурснікаў напярэдадні выніковага экзамену па дысцыпліне «Замежная мова».

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.