INMAX’19: УПЭЎНЕНЫЯ КРОКІ Ў НАВУКУ

  • Печать

Сумесная дэлегацыя ўдзельнікаў навуковых гурткоў кафедры прававых і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута прыняла ўдзел у навуковых мерыпрыемствах Ярмаркі інавацыйных ідэй SMART PATENT-19, што прайшла 11 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы. Ярмарка мела мэтай папулярызацыю інавацыйнай дзейнасці, развіццё дзяржаўнай і грантавай падтрымкі сістэмы адукацыі. У SMART PATENT-19 бралі ўдзел вядучыя эксперты з Беларусі, Расіі і Літвы ў сферы кіравання інавацыйнымі праектамі, прадстаўнікі навуковых і інавацыйных лабараторый, інавацыйныя фонды, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.

1 курс фм рамановіч ігнаценка

Адным са значных мерапрыемстваў Ярмаркі інавацыйных ідэй стаў Інавацыйны навукова-практычны форум INMAX'19, у межах якога прайшлі Міжнародная навуковая канферэнцыя для маладых навукоўцаў "Навуковыя імкненні" і Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі "Першы крок у навуку". Удзельнікамі навуковых мерапрыемстваў сталі прадстаўнікі Магілёўскага інстытута МУС, які прадставілі свае працы ў секцыях "Гісторыя. Права. Паліталогія" і "Педагогіка. Мастацтва. Этыка і эстэтыка. Сацыялогія. Псіхалогія". У ліку найлепшых дакладаў названы 5 работ, падрыхтаваных у інстытуце.

У катэгорыі «Маладыя навукоўцы» секцыі "Гісторыя. Права. Паліталогія" дыплом I ступені – у выкладчыка кафедры прававых дысцыплін майора мiлiцii Вольгі Станавой. У катэгорыі "Студэнты і магістранты" гэтай жа секцыі дыпломам I ступені адзначаны курсант 4 курса Арцём Ігнаценка, дыпломам III ступені – Кірыл Рамановіч (навуковы кіраўнік – Вольга Станавая).

дэлегацыя дыпломы

У катэгорыі "Студэнты і магістранты" секцыі "Педагогіка. Мастацтва. Этыка і эстэтыка. Сацыялогія. Псіхалогія" вызначыліся курсанты 1 курса. Дыплом II ступені – у Андрея Раўнейкі, дыпломам III ступені ўзнагароджаны Андрэй Саўчанка (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ірына Лукашкова).

Па матэрыялах кафедр сацыяльна-гуманітарных i прававых дысцыплін