THESAURUS: ЛІЧБАВЫ СВЕТ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у падрыхтоўцы VІІ нумара міждысцыплінарнага зборніка навуковых прац «THESAURUS: лічбавы свет».

Асноўныя тэматычныя напрамкі зборніка «THESAURUS»:

• Інтэрнэт-даследаванні (Internet Studies)
• Лічбавая павестка ў сацыяльна-палітычнай трансфармацыі
• Прававыя асновы лічбавай павесткі
• Інтэрнэт-злачыннасць
• Дзяржаўнае рэгуляванне функцыянавання Інтэрнэту
• Лічбавая трансфармацыя як фактар інтэграцыйных працэсаў
• Глабалізацыя віртуальнай прасторы
• Інтэрнэт-асяроддзе і нацыянальная бяспека
• Грамадзянскае проціборства ў інтэрнэт-прасторы
• Віртуальны свет і медыясфера
• Функцыянаванне культуры ў інфармацыйным грамадстве
• Міждысцыплінарныя даследаванні інтэрнэт-камунікацыі
• Моўнае асяроддзе віртуальнага свету
• Асоба і супольнасці ў інтэрнэт-камунікатыўнай прасторы
• Патагенныя эфекты інтэрнэт-асяроддзя
• Інтэрнэт-субкультуры
• Лічбавізацыя адукацыйнай прасторы
• Філасофскае вымярэнне лічбавага свету

Тэматыка зборніка можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.

1

Запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, магістранты, студэнты і курсанты (выключна ў сааўтарстве з навуковым кіраўніком). Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 29 сакавіка 2020 года.

Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.