Інтэрактыўная англійская мова: на сувязі – "Зубронак"

  • Печать

Навуковы гурток кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін сумесна з нацыянальным цэнтрам «Зубронак» правёў дыстанцыйны занятак па англійскай мове. Мерапрыемства прайшло ў цэнтры медыякамунікацыі кафедры ў фармаце відэаканферэнцыі.

IMG 8938 IMG 8970

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» на канферэнцыі прадставілі навучэнцы старэйшых класаў, якія вывучаюць замежную мову. Каля 40 школьнікаў да сустрэчы з курсантамі падрыхтавалі пытанні аб інстытуце, гульнявыя заданні і прэзентацыі. Магілёўскі інстытут прадставілі курсанты 1-3 курсаў, якія дэманструюць упэўненае валоданне замежнай мовай і агульную камунікатыўную кампетэнтнасць.

Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Сяргей Венідзіктаў і намеснік дырэктара цэнтра «Зубронак» выступілі з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства. У межах заняткаў курсанты адказалі на пытанні школьнікаў пра спецыфіку навучання ў інстытуце і пра асаблівасці паступлення. Для старэйшай змены «Зубронак» гэтае пытанне зараз актуальнае: у наступным годзе моладзі трэба вызначацца з выбарам прафесіі.

Адукацыйная частка заняткаў прайшла ў інтэрактыўнай форме. Курсанты і школьнікі сумесна вырашалі камунікатыўныя задачы, разыгрывалі маўленчыя сітуацыі, з якім могуць сутыкнуцца пры зносінах з замежнымі грамадзянамі падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія неўзабаве пройдуць на Беларусі.

IMG 9012 IMG 9019

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута і цэнтр «Зубронак» дамовіліся працягваць практыку правядзення сумесных заняткаў. А кіраўніком навуковага гуртка кафедры Яўгенам Івановым вырашана ўкараніць практыку правядзення пасяджэнняў дыскусійнага клуба на англійскай мове.

Кiрыл МАРЖАНАЎ
Фота Марыны ГРАМЫКА