Аб будучыні гарадскога асяроддзя

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін запрасіла дацэнта кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Ігара Пушкіна далучыцца да лекцыі, якую прафесар Віталь Выбарны чытаў па дысцыпліне "Гісторыя дзяржавы і права замежных краін". І тым цікавей для курсантаў было з'яднаць сусветную гісторыю з лёсам добра знаёмых вуліц Магілёва.

Ігар Пушкін, як член гарадской камісіі па тапаніміцы і ўшанаванні гістарычнай і культурнай спадчыны, архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры ўпраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама, падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, як павінны спалучацца ў гарадскім абліччы традыцыі і сучаснасць, што такое талерантнасць і чаму магілёўцы мала цікавяцца ўласным мінулым. Акрамя таго, распавёў, якія архітэктурныя аб'екты неўзабаве могуць з'явіцца на карце Магілёва, якія назвы могуць атрымаць новыя і знаёмыя вуліцы і плошчы і які гонар надало гораду будаўніцтва брамы.

IMG 6209 IMG 6212

Курсанты атрымалі магчымасць не толькі задаць Ігару Пушкіну пытанні, але і выказаць сваё стаўленне да прапаноў і ідэй, што абмяркоўваюцца зараз у гарадскім архітэктурным асяроддзі.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Любовi ШУМIЛКI