Пскоўскае веча: першы кантакт адбыўся

  • Печать

Дэлегацыя Магілёўскага інстытута МУС прыняла ўдзел у X Міжнародным навукова-спартыўна-творчым фестывалі курсантаў і студэнтаў «Пскоўскае веча», які адбыўся ў Пскоўскiм філіяле Акадэміі Федеральнай службы выканання пакаранняў Расіі 22-26 траўня.

У Пскоў накіраваліся начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў і курсанты факультэта міліцыі Вадзім Зайцаў і Уладзіслаў Сокал. У фестывалі прымалі ўдзел больш за 50 курсантаў і студэнтаў з 8 навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі (Белгарадскі юрыдычны інстытут МУС, Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт МУС, Акадэмія ФСВП Расіі (Разань), Уладзімірскі юрыдычны інстытут ФСВП Расіі, Наўгародскі універсітэт, Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт) і Рэспублікі Беларусь (Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС).

Дэлегацыя Магілёўскага інстытута МУС у мерапрыемстве ўдзельнічала ўпершыню. Праграма фестывалю ўключала правядзенне навуковых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, культурна-творчых і спартыўных мерапрыемстваў.

24 траўня адбылася XII Міжнародная навукова-тэарэтычная канферэнцыя ад'юнктаў, курсантаў, студэнтаў і слухачоў «Студэнцкая навука як складнік падрыхтоўкі спецыялістаў». Курсанты інстытута прынялі ўдзел у рабоце секцыі «Юрыдычная псіхалогія». Вадзім Зайцаў з навуковым дакладам, прысвечаным псіхалагічным аспектам злачыннасці асоб пенсійнага ўзросту, заняў другое месца. Даклад курсанта Уладзіслава Сокала на тэму прафесійнай дэфармацыі маўлення супрацоўнікаў міліцыі атрымаў дыплом трэцяй ступені (усяго ў межах секцыі было прадстаўлена 28 навуковых прац). Таксама Вадзім Зайцаў прыняў удзел у гульні КВЗ (па-за конкурсам), за што атрымаў спецыяльны прыз і падзяку аргкамітэта.

1 2 5

Падчас ваенна-спартыўнай эстафеты паміж камандамі – удзельніцамі фестывалю курсанты інстытута былі ўключаны ў склад аб'яднанай каманды Рэспублікі Беларусь.

25 мая адбылася IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Арганізацыя выхаваўчай і пазавучэбнай работы ў арганізацыях вышэйшай адукацыі», у рабоце якой прыняла ўдзел дэлегацыя інстытута. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў прыняў удзел у семінары-нарадзе куратараў і кіраўнікоў грамадскіх фарміраванняў курсантаў (студэнтаў) адукацыйных арганізацый, выступіўшы з дакладам «Фарміраванне інфармацыйнай граматнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі».

Таксама ўдзельнікі фестывалю пабывалі ў Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеі-запаведніку А.С. Пушкіна «Міхайлаўскае», наведалі Святагорскі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, дзе знаходзіцца магіла А.С. Пушкіна.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Пскоўскага філіяла Акадэміі Федеральнай службы выканання пакаранняў Расіі