У імя жыцця!

  • Печать
Супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС прынялі ўдзел ў акцыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві». 
Праводзіцца гэтая бязвыплатная акцыя сярод донараў плазмаферэза пад дэвізам «У імя жыцця!».

Напярэдадні акцыі ўрач станцыі Галіна Платонава сустрэлася з калектывам інстытута і распавяла пра саму акцыю, працэс здачы крыві і яе кампанентаў, а таксама аб неабходных падрыхтоўках да працэдуры.

Курсанты і супрацоўнікі навучальнай установы адгукнуліся на просьбу: усе, хто па стане здароўя маглі стаць донарамі, прыйшлі ў мабільны пункт здачы крыві, які размясціўся ў нашай установе адукацыі.

Адзін з тых, хто здаў крыў намеснік начальніка другога курса маёр міліцыі Максім Валасевіч. Максім Віктаравіч ужо не першы раз становіцца донарам і з'яўляецца прыкладам для сваіх падапечных. Ён лічыць, што аказаць такую пасільную дапамогу ганарова, магчыма гэта нават выратуе чыё-небудзь жыццё.

- Я стаў донарам упершыню, каб дапамагчы цяжка хворым, - пракаментаваў свой удзел у акцыі курсант 2 курса радавы міліцыі Максім Астаповіч. - Гэта малая частка таго, што мы можам зрабіць для іх выратавання.

- Я вельмі рады быў паўдзельнічаць у чарговай дабрачыннай акцыі МАСПК. Менавіта на здачу крыві з хлопцамі хадзіў ужо чацверты раз. Вельмі спадзяюся, што хоць камусьці мы дапамаглі, - меркаванне курсанта 4 курса радавога міліцыі Сяргея Кайрыса.

Паводле слоў загадчыцы аддзялення нарыхтоўкі крыві і яе кампанентаў МАСПК лекара-трансфузіолага Святланы Белай акцыя па бязвыплатнай здачы крыві пад дэвізам «У імя жыцця!» праходзіць у Магілёве напярэдадні Сусветнага дня донара, які адзначаецца 14 чэрвеня. Тэрмін прыдатнасці матэрыялу - да 35 дзён, а калі, колькі і якіх груп можа спатрэбіцца, прадбачыць немагчыма, таму прыняць актыўны ўдзел у акцыі запрасілі ўсіх неабыякавых.

Любоў ШУМІЛКА
Фота Алега ФАЙНІЦКАГА, вiдэа ТРК "Магілёў"