ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: АДУКАЦЫЙНЫ І ТВОРЧЫ

Тыдзень беларускай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!» праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства адукацыі ва ўсіх установах адукацыі краіны. У інстытуце ініцыятыву падтрымала кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

DSC07240 DSC07188

Распачалі з рэспубліканскай дыктоўкі да Дня народнага адзінства, якую прапанавалі напісаць першакурснікам. Курсанты толькі пачалі вывучаць курс "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", таму пазачарговая праверка ведаў пайшла на карысць. З напісаннем, па словах дацэнтаў Алы Шубадзёравай і Вольгі Лукіной, справіліся даволі паспяхова.
Творчая частка тыдня роднай мовы праходзіць у выглядзе конкурсаў. На занятках па беларускай мове курсантам давялося папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі – эсэ і пейзажнымі замалёўкамі па матывах карцін нашага земляка В.К.Бялыніцкага-Бірулі.

DSC07199 DSC07232



У якасці эксперыменту – лекцыя на беларускай мове па дысцыпліне "Рыторыка" ад начальніка кафедры Сяргея Венідзіктава. Гэты курс заўсёды гучаў для другакурснікаў на рускай мове, але з разуменнем цяжкасцей не ўзнікла. Курсанты здолелі хутка зарыентавацца і плённа пазаймацца, адказваючы на пытанні выкладчыка таксама на роднай мове.
Працаваць над моўнай культурай кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін працягне на наступным тыдні, калі для першакурснікаў пройдзе конкурс, прысвечаны Дню еўрапейскіх моў.

DSC07223 DSC07228

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Варвара СЯРОВА, Кірыл МАРЖАНАЎ