ГІСТОРЫЯ ЯДНАННЯ – У ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

Навуковае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, прайшло ў інстытуце другі год запар. І калі летась семінар абмежаваўся фарматам інстытуцкім, дык у гэтым – прыцягнуў увагу калег з іншых навучальных устаноў Магілёва, а таксама вучоных з Екацярынбурга. У лік суарганізатараў увайшлі таксама кафедра гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій і кафедра замежных моў Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі. Сярод удзельнікаў – і прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін БДУХХТ, доктар сацыялагічных навук, прафесар Юрый Бубноў выступіў з праграмным дакладам "Адзінства народа як сацыяльна-філасофская катэгорыя". Яго калега, дацэнт Ігар Пушкін, абмаляваў карціну побыту магіляўчан напярэдадні і падчас уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. Праблеме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў прысвечаны даклад Алесі Мельнікавай, дацэнта кафедры гісторыі і філасофіі МДУ імя А.А.Куляшова.

IMG 9804 IMG 9827 IMG 9816


Даслечыкі з Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі прынялі ўдзел у семінары праз сістэму відэаканферэнцсувязі. Дацэнт кафедры замежных моў Вольга Лаўрова праз прызму сучаснай мовы раскрыла працэс фарміравання карціны свету курсантаў навучальных устаноў сістэмы МУС Расіі і Беларусі. Курсант з Екацярынбурга Аляксандр Антропаў прадставіў вынікі свайго даследавання дзейнасці беларускай дыяспары на Урале.

IMG 9806 IMG 9821 IMG 9835


Таксама ў межах семінара – даклады прадстаўнікоў кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Антона Ігнатовіча, Аляксандра Вараб'ёва, Сяргея Венідзіктава, Віталя Выбарнага і Надзеі Канашэвіч, даклад дацэнта кафедры прававых дысцыплін Сяргея Чайкіна. Ад навуковай супольнасці курсантаў выступіла другакурсніца Дар'я Коваль.
Прадстаўленыя на семінары даклады будуць надрукаваны ў выпуску XI зборніка навуковых прац "Thesaurus", прысвечанага Году народнага адзінства. А навуковы семінар, як плануецца, набудзе статус штогадовага.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
фота Варвары Сяровай