ПРА НАШ ІНСТЫТУТ – НА ЗАМЕЖНАЙ МОВЕ. МІЖНАРОДНАЯ ПЕРАМОГА

Першакурснік інстытута Аляксандр Макаранка стаў пераможцам міжнароднага творчага конкурсу "My Institute in the System of Law Enforcement Professional Education", які прайшоў у Казані.

Міжнародны творчы конкурс "My Institute in the System of Law Enforcement Professional Education" ("Мой інстытут у сістэме прафесійнай адукацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў") быў арганізаваны ў Казанскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі. Конкурс праводзіўся ў наступных намінацыях: напісанне эсэ пра сваю навучальную ўстанову на англійскай мове, відэазварот на замежнай мове і дэкламацыя вершаў.

На конкурс паступіла вялікая колькасць заявак на ўдзел і творчых работ з устаноў адукацыі сістэмы МУС: Белгарадскага, Усходне-Сібірскага, Варонежскага, Казанскага, Растоўскага, Уральскага, Уфімскага юрыдычных інстытутаў МУС Расіі; Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта МУС Расіі; Валгаградскай акадэміі МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы.

DSC08605 DSC08612

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстутута МУС падрыхтавала да ўдзелу ў конкурсе курсантаў 1 курса факультэта міліцыі Аляксандра Макаранку і Максіма Панчанку. Пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры Кацярыны Лапо курсанты прадставілі свае эсэ на англійскай мове. У выніку работа Аляксандра Макаранкі была прызнана лепшай у намінацыі "Аўтарскі стыль выкладу".

Конкурс стаў карысным досведам для курсантаў і іх далейшай навуковай і творчай дзейнасці.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
фота Яуген Жылінскі