Заключная лекцыя па дысцыпліне "Прафесійная лексіка" на 1 курсе факультэта міліцыі атрымалася нестандартнай. Праводзілі яе адразу два лектары: разам з начальнікам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргеем Венідзіктавым у вучэбным матэрыяле дапамагаў курсантам разабрацца начальнік аддзялення псіхалагічнай карэкцыі і дыягнастычнай работы Цэнтра псіхалагічнага забеспячэння МУС Сяргей Малахаў.
![]() |
![]() |
Тэма лекцыі – "Маральна-прафесійная дэфармацыя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і шляхі яе пераадолення" – складаная і важная адначасова. Сяргей Малахаў абмеркаваў з курсантамі асаблівасці пазітыўнага і негатыўнага ўплыву прафесійнай дзейнасці на асобу, распавёў пра фактары, якія правакуюць змены ў асобе праваахоўніка. Асаблівую ўвагу лектары надалі пытанням прафілактыкі прафесійнай дэфармацыі, раскрыўшы практычныя аспекты гэтай дзейнасці. Значную цікавасць у курсантаў выклікалі прапанаваныя Сяргеем Малахавым практычныя рэкамендацыі па папярэджанні прафесійнай дэфармацыі, якімі яны могуць карыстацца ўжо зараз.
![]() |
![]() |
![]() |
Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў удзельнічаюць у правядзенні заняткаў па прафесійнай этыцы другі год запар. Пазітыўны вопыт супрацоўніцтва з псіхолагамі ў навучальным працэсе плануецца працягваць, у тым ліку ў межах іншых дысцыплін.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін