Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін арганізавала алімпіяду, каб паглыбіць веды курсантаў Магілёўскага інстытута МУС па гісторыі Беларусі і замежных краін, а таксама развіць навыкі працы з навуковай інфармацыяй. Мерапрыемства прайшло ў змешаным фармаце. Адказы на заданні алімпіяды курсанты давалі пісьмова, а прэзентацыі для ўдзелу ў конкурсе навуковых праектаў у электронным выглядзе накіроўвалі праз інтранэт-партал інстытута.
Пісьмовыя заданні далі магчымасць пракантраляваць веды па дысцыплінах «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін», праверыць уменні працы з храналогіяй, паняццямі, гістарычнымі крыніцамі. Паралельна адбыўся конкурс навуковых праектаў. Падрыхтоўка прэзентацый у яго межах для многіх курсантаў – першая спроба самастойнага прадстаўлення вынікаў даследчай дзейнасці.
Журы вызначыла пераможцаў алімпіяды: імі сталі Раман Супруновіч (дыплом І ступені), Вячаслаў Кавалёў (дыплом ІІ ступені), Данііл Смірноў, Анатоль Пявец і Алег Пярвушын (дыпломы ІІІ ступені). У камандным заліку наперадзе быў 15 ўзвод.
Пераможцы конкурсу навуковых прэзентацый па гісторыі – Данііл Смірноў, Даніла Касьянаў і Дзяніс Герасімаў.
Па инфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін