Ужо прайшло семдзесят тры гады з таго часу, як савецкі народ атрымаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая Перамога...
Напярэдадні супрацоўнікі Магілеўскага інстытута МУС ўсклалі кветкі на месца пахавання ветэрана Вялікай Айчаннай вайны Уладзіміра Данилавіча Кадзета, які на працягу доўгіх годоў працаваў ў міліцэйскай вну.
У інстытуце ў памяць аб гэтай падзее прайшоў памятны канцэрт, які нагадваў спектакль, напоўнены песнямі, вершамі і танцамі. І ў гэтай пастанове было ўсё: і мірны час, і жах ад вайны, і страты родных, і Вялікая Перамога. Усё, што адбывалася на сцэне кранула за душу кожнага гледача: часам на іх тварах былі слезы, часам усмешкі.
{videobox}AA2BfJKDC4w|Концерт ко Дню Победы (2018)||t_width=250, t_height=150, pages=1, break=0, lightbox=0, button=1{/videobox}
9 мая ад плошчы Славы святочнае шэсце з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці рушыла ў бок плошчы Леніна, дзе адбыўся мітынг. У святочны дзень на цэнтральнай плошчы абласнога цэнтра адбыўся парад вайсковых часцей Магілёўскага гарнізона, дзе супрацоўнікі і курсанты інстытута прайшлі ўрачыстым маршам.
![]() |
![]() |
Таксама курсанты і супрацоўнікі інстытута прынялі ўдзел у канцэрце на галоўнай святочнай пляцоўцы Магілева і прадставілі канцэртную праграму на мерапрыемстве, прысвечаным Дню Перамогі ў горадзе Быхаве.
Варта адзначыць, што курсанты інстытута добрасумленна ахоўвалі грамадскі парадак падчас правядзення святочных мерапрыемстваў.
Любоў ШУМІЛКА
Фота аўтара