ПЕДАГОГІКА, ПСІХАЛОГІЯ І ВЫХАВАННЕ. ONLINE-НАВУКА

  • Печать

У Барнаульскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Псіхалогія і педагогіка ў службовай дзейнасці: актуальныя пытанні тэорыі і практыкі". У праграме – пленарнае пасяджэнне, круглыя сталы, майстар-класы і праца па секцыях. Удзельнікі мерыпрыемства – навукоўцы і педагогі з устаноў адукацыі Расійскай Федэрацыі, Беларусі, Кіргізіі і Казахстана. У працы пленарнага пасяджэння канферэнцыі прыняў удзел начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў. У online-рэжыме прадстаўнік інстытута агучыў даклад "Фарміраванне культуры інфармацыйнага спажывання ў кантэксце рызык маніпулятыўнага ўздзеяння". Асноўнае пытанне для навуковай дыскусіі з калегамі – як зрабіць існаванне ў сучаснай прасторы медыйнай камунікацыі максімальна бяспечным і эфектыўным.

DSC08684 DSC08693 DSC08699

Адначасова ў Омскай акадэміі МУС Расіі прайшоў навуковы семінар, дзе абмяркоўваліся пытанні новых установак і магчымасцей выхаваўчай работы ў сістэме вышэйшай адукацыі. Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч прадставіў для абмеркавання вопыт выкарыстання візуальных вобразаў для рэалізацыі выхаваўчых мэт гісторыка-прававых дысцыплін. Выкарыстанне візуальных вобразаў – ад гістарычных карцін і плакатаў да сучаснага відэакантэнту – актуалізуе гістарычныя веды для моладзі, актыўна ўплывае на фарміраванне яе гістарычнай памяці, што становіцца асновай для фарміравання патрыятызму навучэнцаў.

Навуковыя online-мерыпрыемствы прайшлі пры тэхнічнай падтрымцы аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій, сувязі і інфармацыйнай бяспекі інстытута.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін