НАВУКА І СЛУЖБА – У МУЛЬТЫМЕДЫЙНЫМ ФАРМАЦЕ

  • Печать

Конкурс мультымедыйных прэзентацый на замежных мовах для курсантаў юрыдычных інстытутаў і студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей Расіі і замежжа традыцыйна адбыўся ў Барнаульскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі. Удзел ў конкурсе бралі курсанты і студэнты з Расіі, Беларусі, Казахстана і Узбекістана. Пераможцаў вызначалі як у агульным заліку, так і ў асобных намінацыях.

Да ўдзелу ў конкурсе кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута падрыхтавала 7 курсантаў факультэта міліцыі. Іх працы на англійскай і нямецкай мовах у мультымедыйнай форме раскрылі розныя бакі дзейнасці беларускай міліцыі, яе гісторыі і сучаснасці. У выніку трое магілёўцаў увайшлі ў лік пераможцаў, астатнія – атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Дыпломам першай ступені ўзнагароджаны курсант 3 курса Вадзім Тумель – у намінацыі "За актуальны гістарычны экскурс". Дыпломы другой ступені атрымалі курсанты 2 курса Руслана Бутоніна (намінацыя "За творчы падыход і арыгінальнасць") і Анастасія Лаўрова (намінацыя "Практычная значнасць даследавання праблемы"). Навуковы кіраўнік мультымедыйных прац курсантаў інстытута – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў.

1

Для курсантаў удзел у такім конкурсе – не толькі нагода праявіць творчаць. Як адзначылі самі пераможцы, цяпер больш якаснымі і цікавымі стануць іх прэзентацыі, што нярэдка рыхтуюць да заняткаў у інстытуце, а таксама да выступленняў на розных навуковых мерапрыемствах.