БЕЛАРУСКАЯ МОВА: НОВЫ ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК

  • Печать

Выйшаў у свет вучэбны дапаможнік "Беларуская мова (юрыдычная лексіка)", падрыхтаваны кандыдатамі філалагічных навук, дацэнтамі Сяргеем Венідзіктавым (начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута) і Сяргеем Даніленкам (дацэнт кафедры юрыдычных дысцыплін БІП).

Вучэбны дапаможнік атрымаў грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта трэцяе вучэбнае выданне па дысцыпліне "Беларуская мова", падрыхтаванае на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: першы вучэбны дапаможнік выйшаў ў 2013 г. у выдавецтве "Издательский дом Гревцова", другі – у 2019 г. у выдавецтве "Вышэйшая школа". Дысцыпліна "Беларуская мова" вывучаецца ў інстытуце з 2010 года. Прынцыповай задачай вучэбнага курса з'яўляецца выпрацоўка ўменняў практычнага карыстання супрацоўнікамі органаў унутраных спраў беларускай юрыдычнай тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай.
Выданне "Беларуская мова (юрыдычная лексіка)" змяшчае тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, практычныя заданні, тэксты юрыдычнай тэматыкі для перакладу, кароткі руска-беларускі слоўнік юрыдычных тэрмінаў, пытанні для самаконтролю і для падрыхтоўкі да заліку па дысцыпліне. Знешняя асаблівасць кнігі – вокладка, у афармленні якой выкарыстана візуалізацыя верша Максіма Танка "Родная мова".
Дапаможнік адрасаваны курсантам і студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях. Для магілёўскіх курсантаў выданне атрымалася надзвычай своечасовым: літаральна праз месяц іх чакае залік па беларускай мове, падрыхтавацца да якога цяпер будзе прасцей.

photo 2023-10-31 11-23-03