ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ ЯК СКЛАДНІК МІЛІЦЭЙСКАГА ПРАФЕСІЯНАЛІЗМУ

  • Печать

Заключная лекцыя па дысцыпліне "Прафесійная этыка" на 1 курсе факультэта міліцыі атрымалася нестандартнай. Праводзілі яе адразу два лектары: разам з начальнікам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргеем Венідзіктавым у вучэбным матэрыяле дапамагаў курсантам разабрацца начальнік Цэнтра псіхалагічнага забеспячэння Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Котаў.

DSC06198 DSC06203 DSC06202

Тэма лекцыі – "Маральна-прафесійная дэфармацыя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і шляхі яе пераадолення" – складаная і важная адначасова. Віктар Котаў абмеркаваў з курсантамі асаблівасці пазітыўнага і негатыўнага ўплыву прафесійнай дзейнасці на асобу, распавёў пра фактары, якія правакуюць змены ў асобе праваахоўніка. Курсанты актыўна ўключыліся ў гутарку: з ахвотай адказвалі на пытанні лектараў і задавалі свае.

Асаблівую ўвагу надалі пытанням прафілактыкі прафесійнай дэфармацыі, раскрыўшы практычныя аспекты гэтай дзейнасці. Цікавасць выклікалі прапанаваныя Віктарам Котавым практычныя рэкамендацыі па папярэджанні дэфармацыі, якімі курсанты могуць карыстацца ўжо зараз.

Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў удзельнічаюць у правядзенні заняткаў па прафесійнай этыцы трэці год запар. Пазітыўны вопыт супрацоўніцтва з псіхолагамі ў навучальным працэсе плануецца працягваць, у тым ліку ў межах іншых дысцыплін.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Варвары Чыж