«ЗЯМЛІ РОДНАЙ КУТОК» І «ПРАВА Ў ЭПОХУ ПЕРАМЕН»: ПЕРАМАГАЕМ У ТВОРЧАСЦІ І НАВУЦЫ

  • Печать

Конкурс «Зямлі роднай куток» адбыўся ў Вітебскім дзяржаўным універсітэцэ імя П.М.Машэрава пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўная задача – выхаванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму ў моладзі праз вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 студэнтаў і курсантаў з 20 устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Журы вызначала пераможцаў у чатырох напрамках: «Фотапраект», «Відэапраект», «Экскурсійны маршрут» і «Малавядомыя аб'екты гістарычнай спадчыны Беларусі».

1

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС – сярод пераможцаў у напрамках «Фотапраект» і «Малавядомыя аб'екты гістарычнай спадчыны Беларусі». Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны першакурснікі Павел Сігееў (намінацыя «Фотапраект») і Аляксандр Кавалёў (намінацыя «Малавядомыя аб'екты гістарычнай спадчыны Беларусі»). Падрыхтаваў курсантаў дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны курсант 2 курса Іван Сільчанка (намінацыя «Фотапраект», кіраўнік – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ала Шубадзёрава).

Міжнародны конкурс эсе «Права ў эпоху перамен» прайшоў у Алтайскім філіяле Расійскай акадэміі народнай гаспадарскі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (г. Барнаул). У конкурсе прынялі ўдзел студэнты і курсанты з 74 навучальных устаноў Расіі, Беларусі і Казахстана, якія падрыхтавалі больш як 500 эсэ. Экспертная камісія конкурса абрала лепшыя працы па некалькіх накірунках.
У секцыі «Гістарычныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права» дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны курсант 3 курса Магілёўскага інстытута МУС Максім Барысенка (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч).

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін