“ІНТЭРНЭТ-КАМУНІКАЦЫЯ”: З ДРУКАРНІ – У АЎДЫТОРЫЮ

  • Печать

DSC01078Распрацоўка начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітана міліцыі Сяргея Венідзіктава і дацэнта кафедры Наталлі Вашровай атрымала грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дысцыпліна "Інтэрнэт-камунікацыя ў ў дзейнасці органаў унутраных спраў", якая за апошні час стала надзвычай актуальнай, выкладаецца выключна ў Магілёўскім інстытуце МУС з 2018 года па праграме, складзенай аўтарамі вучэбнага дапаможніка.

У вучэбным дапаможніку выкладаюцца асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, метадычныя рэкамендацыі па самастойным вывучэнні тэарэтычных пытанняў, планы семінарскіх і практычных заняткаў, заданні для самастойнай падрыхтоўкі, тэмы дакладаў, рэкамендуемая літаратура, пытанні для самакантролю і для падрыхтоўкі да заліку па дысцыпліне. У канцы выдання прыведзены гласарый, спіс крыніц для вывучэння і падборка матэрыялаў са СМІ і інтэрнэт-крыніц для самастойнага аналізу актуальных інтэрнэт-злачынстваў.

Дапаможнік адрасаваны курсантам і студэнтам юрыдычных спецыяльнасцей, якія атрымліваюць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым "Интэрнэт-камуникацыя..." будзе карыснай не толькі для навучэнцаў, але і для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў: у выданні падрабязна разгледжаны пытанні эвалюцыі інтэрнэт-злачыннасці, інфармацыйнай бяспекі і сеткавага этыкету, праблемы фарміравання іміджу міліцыі ў інтэрнэт-прасторы.

Вучэбны дапаможнік фактычна з друкарні трапіў на аўдыторныя заняткі: зараз працягваецца сесія ў курсантаў 4 курса аддзялення завочнага навучання факультэта міліцыі, якія рухтуюцца да заліку па "Інтэрнэт-камунікацыі...".

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін