ДЗЕНЬ ЕЎРАПЕЙСКІХ МОЎ: З КОНКУРСАМ І КАРАОКЕ

  • Печать

Каб паказаць важнасць вывучэння замежных моў і скіраваць на самастойную працу, курсантам 1 курса прапанавалі паўдзельнічаць у «моўным спаборніцтве». З кожнага ўзвода былі сфарміраваны каманды. Ім трэба было паказаць уменне арыентавацца ў моўных сітуацыях, з якімі могуць сутыкнуцца супрацоўнікі органаў унутраных спраў пры ахове грамадскага парадку. Напрыклад, гэта зносіны на транспарце, у краме, кафэ, на спартыўным аб'екце, дапамога ў пошуку чалавека і іншыя.

DSC09891 DSC09877


Курсанты прадэманстравалі валоданне не толькі замежнай мовай (англійскай альбо нямецкай), але і беларускай, а таксама агульную камунікатыўную кампетэнтнасць. Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, звяртала ўвагу і на артыстызм удзельнікаў.
Размiнкай конкурсу стаў музычны этап. Курсантам трэба было самастойна падабраць песню на англійскай, нямецкай, беларускай альбо іншай еўрапейскай мове і выканаць яе ў фармаце караоке. Гэтая частка конкурсу атрымалася інтэрактыўнай: аўдыторыя з задавальненнем падпявала пад мелодыі «Intelligency», «Bon Jovi», «Twenty One Pilots», «Рэспубліка Паліна». Курсанты з 15 узвода не абмежаваліся адной кампазіцыяй і прапанавалі папуры з англамоўных песень.

Па выніках конкурсу лепшае валоданне замежнымі мовамі паказалі каманды 15, 16 і 12 узвадоў. А лепшымі ў музычным этапе сталі курсанты 16 узвода, якія прыйшлі на конкурс з гітарай і заспявалі па-беларуску.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін