МІЖКУЛЬТУРНАЯ КАМУНІКАЦЫЯ І НОВЫ КАНТАКТ У ЦЮМЕНІ

  • Печать

У арганізаваным кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін мерапрыемстве паўдзельнічалі прадстаўнікі кафедры філасофіі, замежных моў і гуманітарнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Цюменскага інстытута павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў МУС Расіі. Расiйскі інстытут – новы партнёр Магілёўскага інстытута МУС, а круглы стол – адзін з першых сумесных праектаў.

У рэжыме відэаканферэнцсувязі калегі зрабілі кароткую прэзентацыю сваіх навучальных устаноў. У асноўнай частцы абмеркавалі пытанні дыялогу культур і этнічнай талерантнасці, праблемы маральнага выхавання супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, развіцця іх моўнай кампетэнтнасці, а таксама праблемы камунікацыйнай дэстабілізацыі ў новых інфармацыйных рэаліях. Даклады, агучаныя падчас круглага стала, будуць уключаны ў зборнік навуковых прац «Thesaurus: міжкультурная камунікацыя».

4 2 3

Падчас мерапрыемства кіраўнікі кафедр дамовіліся аб пашырэнні ўдзелу прафесарска-выкладчыцкага складу ў навуковых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Магілёўскім інстытуце МУС і Цюменскім інстытуце. У прыватнасці, міжнародныя канферэнцыі «Медыясфера і медыяадукацыя» і «Моўная кампетэнтнасць», якія арганізуюцца кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, ў наступным годзе пройдуць з удзелам навукоўцаў з Цюменскага інстытута павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў МУС Расіі. У планах таксама – правядзенне сумесных дыстанцыйных заняткаў у межах курсаў павышэння кваліфікацыі.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін