ЧЫТАЕМ "ЦЁРКІНА" РАЗАМ: ЛІТАРАТУРНЫ ПОСПЕХ

  • Печать

Курсант 1 курса факультэта міліцыі Андрэй Манукін прыняў ўдзел у Міжнародным конкурсе чытальнікаў «Чытаем "Цёркіна" разам», які адбыўся ва Уральскім юрыдычным інстытуце Міністэрства ўнутраных спраў Расіі. Конкурс быў прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 110-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-франтавіка Аляксандра Твардоўскага.

1

У Екацерынбург трэба было накіраваць відэазапіс дэкламацыі урыўка з паэмы Твардоўскага «Васіль Цёркін». Андрэй Манукін абраў урывак «Вайне...», які журы адзначыла сярод лепшых, звярнуўшы ўвагу на арыгінальнасць трактоўкі тэксту, культуру маўлення, эмацыйнасць і экспрэсіўнасць нашага чытальніка. Падрыхтаваў курсанта да ўдзелу ў мерапраемстве начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў.

Прадстаўнік Магілёўскага інстытута ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені. З фрагментаў лепшых работ арганізатары конкурсу плануюць стварыць відэафільм – чытаць «Цёркіна» курсант нашага інстытута будзе ў кампаніі студэнтаў і курсантаў з Расіі, Беларусі і іншых краін.

Дарэчы, гэта ўжо другі поспех першакурсніка Андрэя Манукіна ў літаратурных конкурсах. Не так даўно ён перамог на міжнародным конкурсе "We are the heirs to the Great Victory" ("Мы – спадкаемцы Вялікай Перамогі"), што адбыўся ў Далёкаўсходнім юрыдычным інстытуце МУС Расіі (Хабараўск).

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін