ГІСТАРЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ: ВЕДЫ АДНАВІЛІ І ПАШЫРЫЛІ

  • Печать

DSC02777Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін пры садзейнічанні факультэта міліцыі і ГА "БРСМ" правяла конкурс «Гістарычная геаграфія». Яго мэта – паглыбленне ведаў па геаграфіі і гісторыі ў курсантаў, развіццё іх агульнай эрудыцыі і кругагляду.

Конкурс праводзіўся дыстанцыйна ў некалькі этапаў у красавіку-траўні сярод курсантаў 1-3 курсаў факультэта міліцыі. Удзельнікам конкурсу трэба было праз інтранэт-партал адказваць на пытанні па геаграфіі і гісторыі замежных краін і Беларусі. З аднаго боку – праверка ведаў, з другога – навучанне ў нестандартным фармаце і без адзнакі ў залікоўцы. Зараз правільныя адказы на заданні конкурсу даступныя для азнаямлення ўсіх курсантаў на партале інстытута.

Самымі актыўнымі аказаліся прадстаўнікі 1 курса. Сярод пераможцаў – курсанты Юрый Дашкоўскі і Дзмітрый Ставер (дыпломы першай ступені), Дзмітрый Цімошчанка (дыплом другой ступені), Кірыл Сільчанка, Яўген Татарчук і Мікіта Падцяроба (дыпломы трэцяй ступені). Юнакі ўзнагароджаны падарункамі ад ГА "БРСМ" – кнігамі і нататнікамі. А Юрый Дашкоўскі, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках усіх тураў, стаў таксама ўладальнікам сімвалічнага прызу – палітычнага глобуса. Цяпер белых плям на карце свету і ў гістарычных падзеях для курсантаў стане меней.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.