ГІСТАРЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – З НАВУКОВЫМ ПАДЫХОДАМ

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін другі год запар правяла алімпіяду для курсантаў 1 курса факультэта міліцыі. І ўпершыню – у дыстанцыйным фармаце.
Пісьмовыя заданні, што выконвалі курсанты, далі магчымасць пракантраляваць веды па дысцыплінах «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін». Да таго ж – праверыць, як курсанты навучыліся працаваць з храналогіяй, паняццямі, гістарычнымі крыніцамі. Паралельна адбыўся конкурс навуковых праектаў. Падрыхтоўка прэзентацый у яго межах для многіх курсантаў – першая спроба самастойнага прадстаўлення вынікаў даследчай дзейнасці. Адказы на заданні алімпіяды і прэзентацыі навуковых праектаў удзельнікі накіроўвалі журы праз інтранэт-партал інстытута.

1 2

Журы вызначыла пераможцаў алімпіяды: імі сталі Дзмітрый Якоўчык (дыплом І ступені), Антон Кавалёнак (дыплом ІІ ступені), Раман Ганчароў і Міхаіл Дубінец (дыпломы ІІІ ступені). Пераможцы конкурсу навуковых прэзентацый па гісторыі – Мікіта Барадулін (дыплом І ступені), Дзяніс Рабыкін (дыплом ІІ ступені), Яўген Татарчук і Андрэй Саўчанка (дыпломы ІІІ ступені).

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін