ІДЭАЛОГІЯ І МАСАВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

  • Печать

Выйшлі ў свет манаграфіі "Концепт идеологии в модернизующемся обществе" і "Информационное взаимодействие в интеграционных формированиях", падрыхтаваныя кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Навуковыя выданні, што выйшлі ў свет у першыя дні новага году, уяўляюць цікавасць не толькі для вучоных. Прынамсці, манаграфія прафесара Надзеі Канашэвіч "Канцэпт ідэалогіі ў грамадстве мадэрнізацыі" (арыгінальная руская назва – "Концепт идеологии в модернизующемся обществе") адрасавана ўсім, хто цікавіцца сацыяльна-палітычнымі працэсамі. У даследаванні ідэалогія разглядаецца як сацыяльны феномен і адзін з найважнейшых элементаў культуры грамадства. Таксама вызначаюцца цывілізацыйныя асновы беларускай дзяржаўнай ідэалогіі, асэнсоўваюцца змены, што адбываюцца ў Беларусі ў працэсе стварэння інфармацыйнага грамадства.

DSC05441 DSC05431

Пытанні грамадскай ролі масавай інфармацыі закранаюцца і ў манаграфіі начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітана міліцыі Сяргея Венідзіктава "Інфармацыйнае ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных фарміраваннях" (арыгінальная руская назва – "Информационное взаимодействие в интеграционных формированиях"). У даследаванні аналізуецца дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі і прапануецца характарыстыка інфармацыйнай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўрапейскага саюза, Лігі арабскіх дзяржаў, Кітая, асэнсоўваюцца перспектывы адаптацыі замежнага вопыту ў нацыянальнай медыяпрасторы.

Манаграфіі накіруюць у бібліятэкі краіны. Пазнаёмяцца з даследаваннем і замежныя навукоўцы з партнёрскіх навучальных устаноў Магілёўскага інстытута МУС.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін