РАЗМОВА НА ЎЗРОЎНІ МАЙСТЭРСТВА. ХТО ЛЕПШЫ АРАТАР?

  • Печать

Да ўдзелу ў конкурсе падрыхтаваліся шэсць каманд – па чацвёра курсантаў ад кожнага ўзвода. У гэтым семестры ўсе яны вывучаюць курс рыторыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і выдатна ведаюць: ад умення размаўляць у працы праваахоўнікаў шмат чаго залежыць. Каб вызначыць, хто размаўляе лепш за астатніх, трэба было прайсці праз чатыры конкурсныя выпрабаванні.

IMG 1666 IMG 1668

На першым этапе курсантам прапанавалі паўдзельнічаць у дыскусіі на вызначаную тэму (напрыклад, "грошы – не галоўнае шчасце", "лепшы падарунак на Новы год" і іншыя). Перамагла на гэтым этапе каманда 24 узвода.

IMG 1681 IMG 1682

На другім этапе з двух дзясяткаў самых розных слоў трэба было скласці завершаны тэкст афіцыйна-справавога стылю. Гумар і нестандартны падыход дазволіў камандам 23 і 24 узвадоў аб'яднаць у адной гісторыі словы "слон" і "інтэрактыўны", "участковы" і "біблейскі". Іх тэксты прызнаны лепшымі.

Трэці этап атрымаўся наполову тэатральным. Камандам неабходна было змадэліраваць канфліктныя сітуацыі па прапанаваных сцэнарыях (напрыклад, звольніць падначаленага, правесці гутарку з нецвярозым грамадзянінам, прайсці праз сямейную сварку і інш.). У гэтым конкурсе не было роўных камандзе 25 узвода.

IMG 1688 IMG 1692 IMG 1691

Акрамя таго, кожная каманда падрыхтавалі індывідуальнае выступленне, балы за якое пайшлі ў агульны залік. Найбольш цікавымі атрымаліся прамовы курсантаў 23, 24 і 25 і 26 узвадоў.

У агульным заліку перамогу святкавала каманда 24 узвода, якая толькі на бал апярэдзіла каманду 23 узвода. На трэцім месцы – курсанты 25 узвода. Нехта з пераможцаў неўзабавае стане ўдзельнікам міжнародных конкурсаў аратарскага майстэрства.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін