THESAURUS: КАМУНІКАЦЫЙНЫЯ АСНОВЫ СУЧАСНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

  • Печать

Заснаванае ў 2015 годзе кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін выданне традыцыйна захоўвае междысцыплінарную скіраванасць. Чарговы нумар, аб'яднаны тэматыкай "Камунiкацыйныя асновы сучаснай цывiлiзацыi", змяшчае працы беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх даследчыкаў. У грунтоўных артыкулах закаранаюцца актуальныя праблемы гісторыі, культуры, сацыялогіі, філасофіі, паліталогіі, філалогіі, звязаныя з даследаваннямі камунікацыйных феноменаў сучаснасці.

Напрыклад, загадчык кафедры філасофскіх вучэнняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта доктар філасофскіх навук Аляксандр Лойка разглядае сацыяльную камунікацыю ў катэгорыях трансдысцыплінарных даследаванняў. Доктар філалагічных прафесар Элеанора Шастакова (Украіна) правяла даследаванне кулінарнага медыятэксту ў сучаснай сацыяльнай міфалогіі. Цікавым нам уяўляецца праца прарэктара па навуковай рабоце Кіеўскага ўніверсітэта культуры, доктара мастацтвазнаўства Аляксандра Бязручкі, які даследуе педагагічную дзейнасць А.П.Даўжэнкі ў Кіеўскім дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі. Прафесар Расійскага новага ўніверсітэта доктар філалагічных навук Таццяна Голікава дзеліцца вынікамі даследавання змяненняў рускай мовы.

1

Зборнік адрасаваны навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, дактарантам, студэнтам, супрацоўнікам СМІ, органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца актуальнымі тэндэнцыямі развіцця гуманітарных ведаў. Матэрыялы даступныя для агульнага азнаямлення ў навуковым рэпазіторыі інстытута (http://elib.institutemvd.by/).

Зборнік выдадзены пад агульнай рэдакцыяй начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС Сяргея Венідзіктава.

Па матэрыялах кафедры СГД