МАГІЛЁЎ – БАРНАУЛ: СУВЯЗІ НАВУКОВЫЯ І АДУКАЦЫЙНЫЯ

  • Печать

Дэлегацыя інстытута ў складзе прарэктара па навуковай рабоце кандыдата гістарычных навук, дацэнта Уладзіміра Барысенкі і начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін кандыдата філалагічных навук, дацэнта капітана міліцыі Сяргея Венідзіктава наведала з афіцыйным візітам Барнаул.

У Барнаульскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі, які з'яўляецца партнёрам Магілёўскага інстытута МУС, 17-18 кастрычніка адбыўся вучэбна-метадычны збор прафесарска-выкладчыцкага і начальніцкага складу «Актуальныя праблемы адукацыйнага працэсу і міжнароднага супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадатковых адукацыйных праграм, асноўных прафесійных адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі».

6 2 8

Запрашэнне да удзелу ў мерапрыемстве акрамя прадстаўнікоў Магілёўскага інстытута МУС прыняла Акадэмія МУС Рэспублікі Узбекістан. Уладзімір Барысенка і Сяргей Венідзіктаў выступілі з дакладамі ў сферы абмену вопытам падрыхтоўкі кадраў для праваахоўнай сістэмы. У прыватнасці, гаворка ішла аб праблемах фарміравання інфармацыйнай культуры супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

У межах візіту адбыўся шэраг рабочых сустрэч прадстаўнікоў Магілёўскага інстытута МУС з кіраўніцтвам кафедр, аддзелаў і падраздзяленняў Барнаульскага юрыдычнага інстытута, падчас якіх дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні супрацоўніцтва ў навуковай і адукацыйнай сферы.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Барнаульскага юрыдычнага інстутута МУС Расіі