ДЗЕНЬ ЕЎРАПЕЙСКІХ МОЎ З КОНКУРСАМІ І КАРАОКЕ

  • Печать

Дзень еўрапейскіх моў у інстытуце адзначылі конкурсам для курсантаў. Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін з падобнай ініцыятывай выступіла другі год запар.

Каб паказаць важнасць вывучэння замежных моў і скіраваць на самастойную працу, курсантам першага курса прапанавалі паўдзельнічаць у «моўным спаборніцтве». З кожнага ўзвода было сфарміравана па дзве каманды, якім трэба было паказаць уменне арыентавацца ў моўных сітуацыях, з якімі могуць сутыкнуцца супрацоўнікі органаў унутраных спраў пры ахове грамадскага парадку. Напрыклад, гэта зносіны на транспарце, у краме, кафэ, на спартыўным аб'екце, дапамога ў пошуку чалавека і іншыя.

IMG 3239  DSC0199 IMG 3249

Курсантам неабходна было прадэманстраваць валоданне не толькі замежнай мовай (англійскай альбо нямецкай), але і беларускай, а таксама агульную камунікатыўную кампетэнтнасць. Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, звяртала ўвагу і на артыстызм удзельнікаў, а за добрую беларускую мову налічвала дадатковыя балы.

IMG 3434 IMG 3271

Асаблівасць конкурсу ў гэтым годзе – музычны этап. Курсантам трэба было самастойна падабраць песню на англійскай, нямецкай, беларускай альбо іншай еўрапейскай мове і выканаць яе ў фармаце караоке. Гэтая частка конкурсу атрымалася інтэрактыўнай: аўдыторыя з задавальненнем падпявала пад мелодыі «The Beatles», «Акіяна Эльзы», «Radiohead», «Rammstein» і іншых выканаўцаў.

IMG 3382 IMG 3447 IMG 3241

Па выніках конкурсу лепшае валоданне замежнымі мовамі паказала каманда 11 узвода. А лепшага выканаўцу песень на замежных мовах вызначыць галасаванне гледачоў.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Дзмiтрыя Тупека