ПІШАМ ПА-БЕЛАРУСКУ: КУРСАНТЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ ДА “АГУЛЬНАЙ ДЫКТОЎКІ”

  • Печать

Ідэя "Агульнай дыктоўкі" – даць магчымасць кожнаму беларусу праверыць сваё валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканальваць свае веды. Сёлета ініцыятыву прымеркавалі да 400-годдзя выхаду "Граматыкі" Мялеція Сматрыцкага – кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі.

Напісаць дыктоўку ў Нацыянальнай бібліятэцы альбо дома мог любы чалавек, незалежна ад узросту і прафессіі, варта было толькі зарэгістравацца на інтэрнэт-сайце арганізатараў Да ўдзелу па ініцыятыве кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін зарэгістраваліся і 10 курсантаў першага курса факультэта міліцыі.

2 3 IMG 3826


Аб выніках дыктоўкі можна будзе даведацца прыкладна праз тыдзень. Тады ж удзельнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты, а самых пісьменных чакаюць падарункі ад арганізатараў. І хоць выпраўленні і спрэчныя моманты будуць улічвацца на карысць удзельніка, у добрым выніку нашы курсанты ўпэўнены: зранку 1 чэрвеня, яшчэ да пачатку дыктоўкі, яны паспяхова здалі залік па беларускай мове выкладчыкам інстытута.Адначасова са стартам дыктоўкі на роднай мове у Нацыянальнай бібліятэцы ў 12:00 1 чэрвеня пачалася радыётрансляцыя на канале "Культура". У ролі "настаўнікаў" выступілі салісты гурта NaviBand, які першым у гісторыі Еўрабачання выканаў кампазіцыю на беларускай мове, а цяпер працягвае выкарыстоўваць яе ў сваёй творчасці.

Марына ГРАМЫКА па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Андрэя Макасеева, Cяргея Венiдзiктава