ЦЫЦЭРОНІЙ–2019: ДВАЙНАЯ БРОНЗА НАШЫХ АРАТАРАЎ

  • Печать

Курсанты інстытута паспяхова выступілі на ХІХ Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній-2019", які праходзіў у Акадэміі МУС 23-24 траўня.

Да конкурсу начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў падрыхтаваў курсантаў факультэта міліцыі Паўла Каманцава і Кірыла Рамановіча. Удзел у "Цыцэроніі" прымалі 46 студэнтаў і курсантаў з 25 вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Рассіі і Украіны, а таксама Індыі, Кітая, Японіі, ЮАР, Туркменістана і іншых краін. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Беларускага дзяржуніверсітэта, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржуніверсітэта, Брэсцкага дзяржуніверсітэта, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і іншыя.

IMG 5043 jpg 23

Конкурсныя выпрабаванні «Цыцэронія-2019» распачаліся з выступленняў па тэме «О спорт, ты – мір!», прысвечанай Еўрапейскім гульням. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках першага конкурсу, выходзілі ў фінал, дзе іх чакалі парныя дэбаты. Абодва прадстаўнікі Магілёўскага інстытута МУС трапілі ў фінал, што стала найлепшым вынікам сярод каманд-удзельніц конкурсу.

Па выніках усіх выпрабаванняў Павел Каманцаў і Кірыл Рамановіч набралі аднолькавую колькасць балаў і занялі трэцяе месца. Журы адзначыла добрую камунікатыўную падрыхтоўку курсантаў, а таксама высокі прафесійны ўзровень відэапрэзентацый, якімі суправаджаліся іх выступленні.

Магілёўскі інстытут МУС у мерапрыемстве ўдзельнічаў у дзявяты раз, заявіўшы максімальна дазволеную колькасць удзельнікаў. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў аргкамітэтам быў уключаны ў склад журы, у якое ўвайшлі спецыялісты ў галіне тэорыі мовы і маўленчых камунікацый, навукоўцы і выкладчыкі.

DSC 4042 W54-DcgzzWY

Камандны вынік, паказаны на "Цыцэроній-2019", дазволіў палепшыць становішча Магілёўскага інстытута МУС у зводнай табліцы конкурсу 2001–2019 гг. Інстытут замацаваўся ў ліку трох лепшых навучальных устаноў краіны па колькасці пераможцаў і прызёраў.

Марына ГРАМЫКА па матэрыялам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Фота Акадэмii МУС, Сяргея Венідзіктава.