ЛЕПШЫЯ ДАКЛАДЫ МІЖНАРОДНЫХ КАНФЕРЭНЦЫЙ

  • Печать

25 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшла Рэспубліканская (з міжнародным удзелам) студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Адукацыйнае асяроддзе як фактар фарміравання агульнай і прафесійнай культуры асобы". На пленарным пасяджэнні выступілі адразу два прадстаўнікі інстытута. Курсант 3 курса факультэта міліцыі Уладзімір Мельнікаў прадставіў даклад "Тайм-менеджмент як сродак арганізацыі вольнага часу навучэнцаў", яго аднакурснік Павел Каманцаў – даклад "Фарміраванне моўнай культуры супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". Абодва даклады былі адзначаны дыпломамі 1 ступені.

Курсант 2 курса Глеб Бязручкін выступіў на секцыйным пасяджэнні канферэнцыі з паведамленнем на тэму "Спецыфіка прафесійнага выхавання ва ўстановах адукацыі сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў". Яго даклад таксама быў названы лепшым на секцыі.

1

26 красавіка курсанты сталі ўдзельнікамі XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта». Падчас працы секцый яны разважалі над пытаннямі прафесійнай дэфармацыі навучэнцаў, псіхалогіі ахвяр кіберзлачыннасці і здаровым ладам жыцця сучаснай моладзі. Па выніках галасавання ўзельнікаў канферэнцыі і выкладчыкаў універсітэта лепшым быў прызнаны даклад курсанта 2 курса Глеба Бязручкіна, прысвечаны прафесійнай дэфармацыі.

Навуковыя працы для ўдзелу ў канферэнцыях былі падрыхтаваны пад кіраўніцтвам начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава.


Кірыл МАРЖАНАЎ па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Юрыя КУЛАЖЫНА