МОЎНАЯ КАМПЕТЭНТНАСЦЬ І ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЯ АДУКАЦЫЯ

  • Печать

У інстытуце адбылася I Міжнародная завочная навукова-метадычная канферэнцыя "Моўная кампетэнтнасць: метадычныя аспекты практыка-арыентаванай адукацыі", прымеркаваная да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

У арганізаваным кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 даследчыкаў. Гэта навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, студэнты і курсанты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Украіны (Кіеў, Запарожжа) і Расійскай Федэрацыі (Масква, Адыгея, Воронеж, Хабараўск, Санкт-Пецярбург, Белгарад). Тэматыка прадстаўленых на канферэнцыі даследаванняў закранае тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнтнасці ў працэсе міжкультурнай камунікацыі, анлайн-камунікацыю і моўную кампетэнтнасць, моўную культуру ў прававой сістэме, культурныя аспекты моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі, практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнтнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і інш. Усе працы будуць выдадзены ў выглядзе зборніка навуковых артыкулаў.

IMG 1767 IMG 1771

24 красавіка адбыўся сеанс відэасувязі з удзельнікамі канферэнцыі з кафедры замежных моў Дзяржаўнага ўніверсітэта касмічнага прыборабудавання (г. Санкт-Пецярбург), падчас якога былі абмеркаваны міжкультурныя аспекты моўнай кампетэнтнасці.

Кiрыл МАРЖАНАЎ
Фота аутара