Навуковы падыход – ІІ Еўрапейскім гульням

  • Печать

2Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у І Міжнароднай завочнай (з online-сувяззю) навукова-метадычнай канферэнцыі "Моўная кампетэнтнасць: метадычныя аспекты практыка-арыентаванай адукацыі", прымеркаванай да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Тэматыка канферэнцыі:
• Тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнтнасці ў працэсе міжкультурнай камунікацыі
• Праблемы авалодання сістэмнымі і структурнымі асаблівасцямі вывучаемай мовы ў межах практыка-арыентаванага падыходу
• Online-камунікацыя і моўная кампетэнтнасць
• Маўленчая культура як элемент моўнай кампетэнтнасці ў прававой сістэме
• Культурныя аспекты моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі
• Тэкст як аспект моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі
• Спецыфіка моўнай кампетэнтнасці ў розных відах дыскурсу
• Пытанні тэрміназнаўства і тэрмінаграфіі ў юрыдычнай практыцы
• Практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнтнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў
• Камунікатыўная кампетэнтнасць і карпаратыўная культура
Тэматыка канферэнцыі можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, а таксама студэнты і курсанты ўстаноў вышэйшай адукацыі. Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 12 красавіка 2019 года.

Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін