THESAURUS: камунікацыйныя асновы сучаснай цывілізацыі

  • Печать

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у падрыхтоўцы VІ нумара міждысцыплінарнага зборніка навуковых прац «THESAURUS: камунікацыйныя асновы сучаснай цывілізацыі».

Асноўныя тэматычныя напрамкі зборніка «THESAURUS»:

• Палітычная камунікацыя і палітычная культура
• Ідэалогія і дзяржаўнасць
• Прававыя асновы глабальнай камунікацыі
• Інтэграцыйныя працэсы ў сучасным свеце
• Глабалізацыя і глакалізацыя камунікацыйнай прасторы
• Дзяржаўнае рэгуляванне камунікацыйных працэсаў
• Сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы
• Грамадскія канфлікты і грамадзянскае проціборства
• Сацыяльныя рызыкі і нацыянальная бяспека
• Міждзяржаўнае ўзаемадзеянне медыйных сістэм
• Функцыянаванне культуры ў інфармацыйным грамадстве
• Глабалістыка (глабальныя міждысцыплінарныя даследаванні)
• Рэгіяналістыка (рэгіянальныя міждысцыплінарныя даследаванні)
• Дыскурс-аналіз
• Сацыяльная антрапалогія
• Этнаграфія і этнапалітыка
• Мова, камунікацыя і сацыяльнае пазнанне

Тэматыка зборніка можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.

Запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, студэнты і курсанты (выключна ў сааўтарстве з навуковым кіраўніком). Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 22 лютага 2019 года.

Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.

Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ