Курсанцкая навука на англійскай мове

  • Печать

1Курсанты Магілёўскага інстытута МУС прынялі ўдзел у VIII Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Свет у ХХІ стагоддзі: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты», што адбылася ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Канферэнцыя праводзілася на замежных мовах.

Мерапрыемства наведалі больш за 200 удзельнікаў з Беларусі і замежжа. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі Глава дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Мінску Клод Альтэрмат, французскі атташе па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Ксаўе ле Торывелек і прафесар Такійскага ўніверсітэта Йошыфумі Фукада.

Свае даклады ў межах секцыі «Асаблівасці развіцця сучаснага лінгва-культурнага асяроддзя» прэзентавалі і пяцёра курсантаў інстытута. Усе выступленні прагучалі на англійскай мове.

Курсант факультэта мiлiцыi Максім Валынец (2 курс) распавёў аб структурных і семантычных асаблівасцях сацыяльна-палітычнай фразеалогіі. Карына Радзько (2 курс) паразважала аб крыніцах паходжання запазычаных юрыдычных тэрмінаў. Выклікаў дыскусію даклад Багдана Шаўчэнкі (1 курс) аб функцыянаванні біблейскіх крылатых выразаў. Меў поспех і даклад Яўгена Уласенкі (1 курс), у якім курсант распавёў аб паходжанні і структуры англійскіх фразеалагізмаў з кампанентам "закон". Курсант 1 курса Яўген Пятроў паразважаў на тэму англійскай мовы як складніку прафесійнага поспеху. Па выніках канферэнцыі праца Багдана Шаўчэнкі была адзначана адразу дзвюма ўзнагародамі: дыпломам "За лепшы даклад" і прызам глядацкіх сiмпатый.

3Усе курсанты атрымалі дыпломы удзельнікаў ад аргкамітэту канференцыі. Навуковыя працы будуць уключаны ў зборнік матэрыялаў, што выйдзе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Даследаванні курсантаў Максіма Валынца, Багдана Шаўчэнкі, Яўгена Уласенкі і Карыны Радзько былі падрыхтаваны пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Яўгена Іванова, а праца Яўгена Пятрова была падрыхтавана пад кіраўніцтвам дацэнта Вольгі Лукіной.

У межах праграмы канферэнцыі курсанты наведалі бібліятэку і музей гісторыі БДЭУ, дзе мелі магчымасць пазнаеміцца з асноўнымі этапамі развіцця ўніверсітэта і дасягненнямі яго знакамітых навучэнцаў.

Таксама курсанты разам з навуковым кіраўніком Яўгенам Івановым наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Там яны пазнаеміліся з выставай "1918. Нараджэнне новага свету", прысвечанай 100-годдзю завяршэння Першай сусветнай вайны. Таксама курсанты прысутнічалі на адкрыцці мастацкага праекту "Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў", што распавядае аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. У межах праекту курсанты атрымалі магчымасць пабачыць з дапамогай віртуальных акуляраў Гальшанскі замак такім, як ён выглядаў у пачатку XVII стагоддзя.

Яўген Iваноў
Фота аўтара