Курсанцкі погляд на гуманітарную навуку

  • Печать

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС узялі ўдзел у XVIII Міжнароднай канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных «Студэнская навука ХХІ стагоддзя», што адбылася ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 14-15 лістапада.

Канферэнцыя сабрала больш за 200 удзельнікаў з Беларусі і замежжа. Свае даклады ў межах секцыі «Сацыяльна-гуманітарныя навукі» агучілі і трое курсантаў інстытута.

1

Курсант факультэта мiлiцыi Уладзімір Мельнікаў (3 курс) распавёў аб перспектывах выкарыстання тэхналогій тайм-менеджменту ў навучальных установах сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў. Аліна Грабко (4 курс) паразважала аб прававых аспектах свабоды сумлення і сучасным стане рэлігійнасці на Беларусі. Выклікаў дыскусію і даклад Уладзіслава Сокала (4 курс) аб негатыўных наступствах для псіхічнага развіцця моладзі празмернай інфарматызацыі грамадства. Навуковыя працы курсанты падрыхтавалі пад кіраўніцтвам начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава.

Ад аргкамітэта канферэнцыі курсанты інстытута атрымалі сертыфікаты, а навуковыя працы будуць уключаны ў зборнік артыкулаў, што выйдзе ў Віцебску.

Кiрыл МАРЖАНАЎ
Фота Сяргея ВЕНІДЗІКТАВА