Дзень сям'і

  • Печать

Для ўмацавання і развіцця сацыяльнага інстытута сям'і ў Магілёўскім інстытуце МУС ужо трэці год запар праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню сям'і.

Курсанты факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС, якія ўжо стварылі свае сем'і, сустрэлі Міжнародны дзень сям'і разам са сваімі жонкамі ў сценах роднай вну. Далучылася да іх і маладая сям'я выпускніка нашай установы адукацыі 2017 года інспектара ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама лейтэнанта міліцыі Аляксандра Пухоўскага.

Шэсць маладых сем'яў сабраліся ў кафэ інстытута за кубачкам гарбаты, каб абмеркаваць, як найбольш прадуктыўна сумяшчаць службу ў міліцыі з сямейнымі клопатамі і абставінамі, якія ўплываюць на ўнутрысямейные адносіны.

IMG 8297 IMG 8419

Падзяліцца сваім вопытам з моладдзю прыйшла сям'я начальніка курса страявой частцы факультэта міліцыі падпалкоўніка міліцыі Вадзіма Белісава. Сям'я Вадзіма Генадзьевіча і Алены Ваціславаўны з'яўляецца прыкладам моцнай афіцэрскай сям'і. Муж і жонка ўжо 16 год рука аб руку пераадольваюць розныя жыццёвыя цяжкасці, падзяляюць радасныя моманты і выхоўваюць сына Івана, які марыць стаць афіцэрам, як і бацька.

Так як Міжнародны дзень сям'і - мерапрыемства святочнае, для закаханых пар правялі забаўляльныя конкурсы: маладыя людзі спявалі песні, прызнаваліся адзін аднаму ў каханні, чыталі вершы і іншае.

З пажаданнямі сямейнага дабрабыту, любові, вернасці, разумення і падтрымкі выступіў намеснік начальніка факультэта міліцыі па ідэалагічнай працы падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Астапенка.

У завяршэнні святочнага мерапрыемства сем'ям ўручылі лісты са словамі пажадання дабрабыту ад начальніка інстытута генерал-маёра міліцыі Валерыя Палішчука.

Любоў ШУМІЛКА
Фота аўтара