Развіваючы навуковы патэнцыял краіны

  • Печать

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню навукі, з курсантамі факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС, сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

Знакамітага госця прысутным прадставіў начальнік інстытута генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук.

Валерый Мікалаевіч звярнуў увагу курсантаў, каб яны максімальна выкарысталі магчымасць задаць пытанні Ігару Аляксандравічу не толькі як дэпутату Палаты прадстаўнікоў, але і члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ігар Марзалюк пачаў свой выступ менавіта з навуковай сферы: распавёў курсантам аб апошніх зменах у адукацыі, якія тычацца аспектаў навучання ў аспірантуры і дактарантуры, гучных навуковых дасягненнях нашай краіны, а таксама сцісла падвёў вынікі мінулага Года навукі.

- Сур'ёзнай запамогай навуковым кадрам краіны за мінулы Год навукі стала прыняцце двух важных дакументаў - Закона аб Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама Указа Прэзідэнта, што датычыцца павышэння аплаты працы навукоўцаў Акадэміі навук. На дадзены момант ідзе праца над нарматыўным дакументам, што тычацца павышэння аплаты працы «навучнікам» універсітэтаў Беларусі, - сказаў Ігар Аляксандравіч.

Таксама выступаючы падзяліўся зменамі, якія тычацца IT-сферы, якія адбыліся ў нашай краіне.

IMG 9307 IMG 9324

- Хоць дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі» быў прыняты ў канцы года, вынікі ўжо ёсць. Еўрапейскія кампаніі з цікавасцю адрэагавалі на гэты дакумент, бо паводле яго, грунтавацца ў нашай краіне ім больш выгадна, чым у Еўрасаюзе. Прэферэнцыі Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) дазваляюць яго ўдзельнікам з замежных краін зарабляць у разы больш, што добра і для нашай эканомікі. Да прыкладу, ПВТ папоўніў бюджэт краіны ў мінулым годзе больш чым на 1 мільярд даляраў. Таксама ў склад ПВТ ўвайшлі каля 25% лепшых спецыялістаў Брытаніі, якія закінулі свае штаб-кватэры і пераехалі на сталае месцажыхарства ў Мінск.

- Акрамя прыцягнення рэспандэнтаў IT-тэхналогій, адной з прыярытэтных задач вучоных НАН Беларусі з'яўляецца распрацоўка айчыннага электрамабіля. У прыватнасці, у лютым навукоўцы павінны завяршыць распрацоўку і прадставіць удасканалены акумулятар для электрамабіляў. Па запэўненнях нашых навукоўцаў, аналагаў дадзеным акумулятарам няма нават у Ілона Маска ў яго знакамітых электрычных аўто Тэсла. Таксама дадзеную распрацоўку чакаюць у Магілёўскім аблвыканкаме, на апошнім пасяджэнні якога абмяркоўвалі пытанне ўстаноўкі ў горадзе 3-4 зарадных станцый для электратранспарту, а таксама пуск ў адзін з раёнаў горада тралейбусаў без ўстаноўкі ліній электраперадач. Плануецца, што адлегласць без электрычнага падсілкоўвання тралейбусы будуць пераадольваць на новых айчынных акумулятарах.

- Яшчэ адным з напрамкаў, у якім беларускія навукоўцы заявілі пра сябе на ўвесь свет, з'яўляецца вытворчасць якасных касмічных спадарожнікаў. Па сваіх характарыстыках нашы прылады блізкія да самых запатрабаваных мадэляў і ўваходзяць у чацьвёрку найлепшых нароўні з вытворцамі з Францыі, ЗША і Германіі. Па вагавых характарыстыках і якасці дазволу беларускія спадарожнікі пераўзышлі расійскія, што вылілася ў буйны заказ на дадзенае абсталяванне ад нашых суседзяў, - дадаў Ігар Марзалюк.

IMG 9330 IMG 9372

Асаблівую ўвагу ў сваім выступе дэпутат Палаты прадстаўнікоў надаў планаваным рэформам у адукацыі моладзі. Новаўвядзенні закрануць перыяд навучання ў ВНУ (у асноўным тэрмін навучання стане 4 гады), колькасць набору жадаючых атрымаць вышэйшую адукацыю, а таксама праграмы выкладаемых прадметаў і аптымізацыю філіялаў устаноў вышэйшай адукацыі нашай рэспублікі. Асноўнай мэтай змен павінны стаць павышэнне прэстыжу вышэйшай адукацыі Беларусі, прымяненне моцных бакоў Балонскага працэсу, удзельнікамі якога мы з'яўляемся.

Курсанты факультэта міліцыі неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі археалагічных раскопак пад кіраўніцтвам Ігара Марзалюка. У выніку раскопак у 2015 годзе на дне ракі Віхра ў Мсціславе былі выяўленыя элементы рыцарскіх даспехаў. Скарыстаўшыся выпадкам, курсанты Магілёўскага інстытута МУС папрасілі расказаць пра лёс дадзенай знаходкі.

- Знойдзеныя вамі даспехі апынуліся бургундзскімі ... У сярэдзіне 15 стагоддзя Юрый Лугвенавіч князь Мсціслаўскі вырашыў з'ездзіць у так званую «турыстычную паездку» ў Брандэнбург да Карла Смелага. Будучы вельмі рэлігійным, князь Юрый пачуў, што ў горадзе Вiльснак за Брандэнбургам ёсць міраточашчы крыж. І вось ў 1447 годзе, згараючы ад цікаўнасці да такой святой рэліквіі, князь Мсціслаўскі адправіўся ў шлях, узяўшы з сабой у суправаджэнне 50 воінаў. Вось у гэтым падарожжы князь Юрый і закупіў сваім воінам такія чарненыя даспехі, якія мы з вамі і знайшлі. Знойдзены намі артэфакт, мяркуючы па ўсім, перажыў мінімум два пакалення, бо на даспехах меліся выразныя сляды падганяння. Мабыць іх падганялі пры перадачы ад бацькі да сына. Цяпер дадзены элемент збруі закансерваваны і размешчаны ў Музеі гісторыі Магілёва. А па прыкладзе знойдзенага элемента даспехаў майстры аднавілі копію поўнага абмундзіравання рыцара тых часоў.

На заканчэнне сустрэчы курсанты факультэта міліцыі, якія вызначыліся ў 2017 годзе ў навуковай дзейнасці, атрымалі з рук Ігара Марзалюка падзячныя лісты.

Кірыл МАРЖАНАЎ
Фота Ўладзiслава ДЗЯНIСАВА