З мэтай паляпшэння якасці адукацыі

  • Печать

У Магілёўскім інстытуце МУС прайшло шматпланавае мерапрыемства, ў рамках якога ў фармаце адкрытага дыялогу змаглі пагутарыць паміж сабой кіраўніцтва і супрацоўнікі ведамаснага ВНУ, прадстаўнікі камплектуючых органаў і маладыя спецыялісты - выпускнікі УВА мінулага года.

-Сустрэча з нашымі выпускнікамі праз год іх практычнай дзейнаці праводзіцца ўжо другі раз, - кажа намеснік начальніка інстытута по ідзеалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Дзмітрый Пануждаеў. – Як паказаў вопыт першага мерапрыемства, гэта выдатная магчымасць прадметна разабраць вынікі службовай дзейнасці маладых спецыялістаў, водгукі кіраўнікоў аб узроўні іх падрыхтаванасці і дысцыплінаванасці, а таксама дазваляе разглядзець ўнясенне карэкціровак у арганізацыю адукацыйнага і выхаваўчага працэсу.

Выпускнікі сустракалі адзін аднаго ў фае інстытута з выдатным настроем, ўспаміналі, як крыху больш за год таму былі курсантамі і за час вучобы ў гэтых сценах сталі адной сям'ёй. Усім ім было што ўспомніць, пра што распавесці адзін аднаму - пра сябе і сваі сем'і, ўспаміналі выкладчыкаў і курсавых афіцэраў, з якімі ім давялося сустрэцца і пагутарыць пазней.

Сустрэліся выпускнікі і з начальнікам Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёрам міліцыі Валерыем Палішчуком. У ходзе працяглай і цікавай гутаркі Валерый Мікалаевіч падзяліўся назапашаным службовым і жыццёвым вопытам.

- Я прыгадваю свае маладыя гады, - сказаў Валерый Мікалаевіч, - калі скончыў нашу навучальную ўстанову, размеркаваўся ў РАУС ... І калі прыступіў да сваіх абавязкаў, ўсвядоміў, што дыплом з адзнакай, тэарэтычныя веды - гэта добра, але практычная дзейнасць - гэта крыху іншае, сутыкнуўся з некаторымі цяжкасцямі. І добра, калі побач настаўнік і кіраўнік падраздзялення, якія гатовыя падставіць сваё плячо, аказаць дапамогу.

Валерый Мікалаевіч на прыкладах расказаў маладым афіцэрам пра пачатак сваёй службы. А яны ў сваю чаргу падзяліліся з кіраўніком тымі цяжкасцямі, з якімі ім давялося сутыкнуцца, прыйшоўшы ў практычнае падраздзяленне. Кіраўнікі навучальнай установы і выпускнікі абмяркавалі шмат пытанняў, якія тычацца службовай дзейнасці маладых супрацоўнікаў, чаго не хапае курсантам у навучальным працэсе, на чым неабходна рабіць акцэнты, каб у далейшым было лягчэй прыступаць непасрэдна да самастойнай службы.

Кіраўнік ведамаснай ВНУ звярнуў увагу маладых афіцэраў на патрабанні дісцыпліны і адказнасць за вынікі службы.

Распавёў кіраўнік інстытута і аб развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы інстытута. Нягледзячы на тое, што выпускнікі зусім нядаўна пакінулі сцены альма-матэр, яны жыва цікавіліся сапраўдным міліцэйскай ВНУ.

У завяршэнні сустрэчы выпускнікі інстытута, якія найбольш зарэкамендавалі сябе на службе, атрымалі з рук Валерыя Мікалаевіча падзячныя лісты за добрасумленнае стаўленне да сваіх службовых абавязкаў.

IMG 1013  IMG 1032 

-Спецыяльнасці, па якіх Магілёўскі інстытут МУС рыхтуе спецыялістаў, - практыкаарыентаваныя. Таму важна, каб, прыступаючы да службовых абавязкаў, выпускнікі не адчувалі цяжкасцяў, а іх веды і ўменні адпавядалі займаемым пасадам, - адзначае першы намеснік начальніка інстытута падпалкоўнік міліцыі Юрый Шкаплероў. - Таму ў працэсе падрыхтоўкі да мерапрыемства супрацоўнікі інстытута сабралі інфармацыю ад падраздзяленняў аб падрыхтаванасці выпускнікоў да практычнай службовай дзейнасці.

Па словах намесніка начальніка аддзела - начальніка аддзялення метадычнага і прававога забеспячэння навучальнага працэсу падпалкоўніка міліцыі Віталя Байкова, аналіз атрыманых дадзеных, паказаў, што маладыя спецыялісты гатовы да нясення службовых абавязкаў - больш за 70% выпускнікоў былі ацэнены кіраўнікамі падраздзяленняў на «добра» і «выдатна». Больш за тое, за першы год службы ўжо чатыры чалавекі павышаны па пасадзе. Але тым не менш, анкетаванне паказала, што ў навучальным працэсе трэба надаваць увагу такім аспектам падрыхтоўкі, як планаванне працоўнага часу і ўменне прымаць рашэнні хутка, правільна і законна ў любых нестандартных сітуацыях, якія патрабуюць аператыўных дзеянняў.

Праблемныя аспекты навучальнага працэсу абмяркавалі і на сустрэчы маладых афіцэраў з прафесарска-выкладчыцкім складам інстытута. У рамках канструктыўнага дыялогу ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы аб неабходнасці ўмацавання сувязі адукацыйнага працэсу з практыкай, яшчэ больш цесных узаемаадносін інстытута з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў.

Прадстаўнікі камплектуючых органаў прынялі ўдзел у адкрытым абмеркаванні пытанняў праходжання службы маладымі супрацоўнікамі з кіраўніцтвам інстітута і факультэта міліцыі. Удзельнікамі была падкрэслена важнасць прынцыповага падыходу на месцах да праходжання курсантамі інстытута практык і стажыровак, выключаючы ў ацэньванні нават адзінкавыя факты фармалізму. Таксама кіраўніцтва інстытута адзначыла, што спадзяецца на прынцыповы падыход да адбору абітурыентаў - кандыдатаў на службу. Актыўнае абмеркаванне і было з нагоды перакладу курсантаў у патрульна-паставую службу, а таксама курсанцкага размеркавання і пераразмеркавання.

IMG 1086-Такія сустрэчы павінны быць абавязковымі, - распавёў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Бычкоў. - У спрэчках нараджаецца ісціна. Разумення пасля такіх сустрэч становіцца больш: у нас, як у камплектуючых органаў, стаяць сваі задачы, у інстытута сваі, і непазбежна ўзнікаюць пытанні адзін да аднаго. А прыйсці да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва можна толькі абмеркаваўшы іх у дыялогу.

У неафіцыйнай часткі мерапрыемства выпускнікоў чакала сустрэча са сваімі курсавымі афіцэрамі і наведванне размяшчэнняў, дзе яны жылі на працягу вучобы ў ВНУ. Выпускнікі адзначылі, што яны жылі ў добрых умовах, але ўжо нават праз год прыкметна, ак палепшыўся быт курсантаў.

З размяшчэння выпускнікі перамясціліся ў лекцыйныя залы, дзе іх ужо чакалі цяперашнія курсанты з масай пытанняў аб тым, што іх чакае пасля заканчэння Магілеўскага інстытута МУС. Курсанты пыталіся ў выпускнікоў і пра тое, на якія прадметы неабходна звяртаць асаблівую ўвагу, на якія аспекты вучобы варта зрабіць акцэнты, наколькі спатрэбіліся навыкі і ўменні, атрыманыя на занятках па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы. Цікавіла хлапцоў, як часта даводзіцца затрымлівацца на службе, пыталіся і пра асабістае і сямейнае жыццё маладых супрацоўнікаў. Гутарка атрымалася настолькі жывая, што нават праз сорак хвілін курсанты працягвалі задаваць пытанні, на якія атрымлівалі сумленныя і разгорнутыя адказы.

-З гутаркі з курсантамі я зразумеў, што яшчэ больш увагі трэба надаваць вывучэнню нарматыўна-прававых актаў, - распавёў пасля сустрэчы курсант другога курса факультэта міліцыі Уладзіслаў Шэбашэў. - Але галоўнае - трэба вучыцца размаўляць з людзьмі. Прыйшоўшы на практыку, я буду больш увагі надаваць менавіта гэтаму. Бо ў наступным, у маёй службе шмат чаго будзе залежаць ад навыкаў зносін з рознымі катэгорыямі людзей.

Па словах адного з выпускнікоў прошлага году старшага лейтэнанта міліцыі Яўгенія Бука такіе мерапрыемствы павінны праходзіць кожны год.

- Я быў вельмі рад сустрэцца со сваімі сакурснікамі, выкладчыкамі, курсавымі афіцэрамі,- подзяліўся Яугеній.- А тое, што наша навучальная ўстанова цікавіцца нашым лесам, а таксама шукае пуці паляпшэння адукацыі, каб потым на практыцы выпускнікам было лягчэй – гэта вельмі важна. Кожны з нас адчувае адказнасць за сваю ВНУ і яе прэстыж.

Перад ад'ездам маладыя афіцэры зрабілі памятныя фатаграфіі ля верб, якія год таму назад курсанты высадзілі ў памяць аб вучобе ў ведамаснай ВНУ ў алеі інстытута.

-Мерапрыемства праведзена на высокім узроўне - усё раскладзена па паліцах, - адазвалася аб сустрэчы старшы інспектар ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС Мінскага аблвыканкама маер міліцыі Вольга Панарова. - Самае галоўнае, што інстытут надае ўвагу сваім выпускнікам. Кожны з іх вярнецца на свае службовае месца акрыленны на дасягнянне службовых вершыняў. Спадзюся, што і ў наступным годзе сустрэнемся у сценах інстытута з новымі маладымі спецыялістамі.

Любоў ШУМІЛКА
Фота аўтара