Любімым мамам

  • Печать

Дзень маці ў Магілёўскім інстытуце МУС - маштабная падзея. Ужо з самай раніцы на ўсіх тэлеэкранах ВНУ ішлі віншавальныя ролікі, а ў калідорах гучала музыка. Усюды святочная мітусня: у гэты дзень у ВНУ традыцыйна сустракаюць маці курсантаў факультэта міліцыі, у якіх добрыя паказчыкі ў вучобе і дысцыпліне.

У гэтым годзе на свята кіраўніцтва запрасіла 14 выдатных жанчын. Кожную маці ў інстытуце чакала асаблівая сустрэча - пакуль іх дзеці былі на занятках, для мам быў арганізаваны своеасаблівы экскурс «у жыццё курсанта».

Знаёмства з інстытутам МУС пачалося з наведвання гістарычнай залы, дзе жанчыны даведаліся аб шматгадовай гісторыі навучальнай установы. Затым для гасцей быў арганізаваны ўрок па агнявой падрыхтоўцы. Пасля кароткага ўвядзення ў прадмет, мамы «здавалі нарматыў» па стральбе з электроннай зброі. І на думку старэйшага выкладчыка кафедры прыкладной фізічнай і тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі падпалкоўніка міліцыі Эдуарда Ганчарэнкі жанчыны нядрэнна справіліся з заданнем.

IMG 0407 IMG 0417

Потым мамы перамясціліся ў курсантскае размяшчэнне, дзе азнаёміліся з распарадкам дня сваіх дзяцей, «праверылі» парадак у шафах і правільнасць запраўкі ложкаў у спальных памяшканнях. Зазірнулі ў гаспадарчыя памяшканні і ў пакой адпачынку. Мамы засталіся задаволеныя - яны на свае вочы ўбачылі, як жывуць курсанты, бо да гэтага часу мелі ўяўленне толькі са слоў сваіх дзяцей.

- Нам давялося пакаштаваць абед курсантаў, - распавяла адна з маці. -Зараз мы ўпэўненыя, што нашы дзеці смачна харчуюцца.

Затым адбылася доўгачаканая сустрэча маці з іх сынамі і дачкамі, якія і запрасілі мам на канцэрт. Да ўсіх прысутных у зале з прывітальным словам звярнуўся першы намеснік начальніка інстытута падпалкоўнік міліцыі Юрый Шкапляроў.

- Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём маці! Дадзенае свята - сведчанне глыбокай павагі і пашаны да вас, - сказаў жанчынам Юрый Паўлавіч. - Няхай у вашых дамах заўсёды жывуць шчасце і радасць, будуць здаровыя родныя і блізкія, выконваюцца ўсе мары і жаданні. Міру, дабра вам і дабрабыту!

Таксама намеснік начальніка інстытута нагадаў курсантам абавязкова патэлефанаваць мамам і павіншаваць іх з гэтым светлым святам.

IMG 0510 IMG 0550

Пасля Юрый Паўлавіч ўручыў маці падзячныя лісты за выхаванне дзяцей, як добрасумленных, выканаўчых і дысцыплінаваных курсантаў. Далейшая святочная праграма мерапрыемства была насычана шматлікімі сюрпрызамі. Са сцэны гучалі вершы і песні ў выкананні курсантаў факультэта міліцыі, дзяцей супрацоўнікаў інстытута, а таксама дзіцячай эстраднай студыі "Вясёлыя ноткі". Кожная маці ў зале атрымала сімвалічны падарунак. Канцэрт атрымаўся сапраўды яркім і добрым.

Мамы пакідалі навучальную установу, захопленыя аказаным ветлівым прыёмам, дзякавалі кіраўніцтва за тую ўвагу, якую інстытут надае сваім выхаванцам і іх бацькам.

-Я вельмі ўдзячная кіраўніцтву інстытута за такое мерапрыемства, - падзялілася адчуваннямі Таісія Мікалаеўна - мама курсанта 2 курса Вадзіма Коцкі.

- Супрацоўнікі інстытута надалі нам шмат увагі, распавялі пра навучальную установу і адказалі на нашыя пытанні, правялі экскурсію па інстытуце. Мне вельмі спадабалася - усё па-хатняму ўтульна.

Любоў ШУМІЛКА
Фота аўтара і Уладзіслава ШЭБАШЭВА