Грамадская бяспека, законнасць і правапарадак у III тысячагоддзі

  • Печать

Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў і намеснік начальніка аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій – начальнік аддзялення інфарматызацыі Максім Шлыкаў з афіцыйным візітам наведалі Варонежскі інстытут МУС Расіі.

15 чэрвеня 2017 г. адбылася Міжнародная канферэнцыя «Грамадская бяспека, законнасць і правапарадак у III тысячагоддзі». Выступленні прадстаўнікоў Магілёўскага інстытута МУС былі ўключаны ў праграму пленарнага пасяджэння. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў прадставіў даклад «Інтэрнэт-камунікацыя ў сістэме падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў», намеснік начальніка аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій Максім Шлыкаў – даклад «Выкарыстанне інфармацыйных і камп'ютэрных тэхналогій для вырашэння задач органаў унутраных спраў».

0SC 2063-800x600 AJ0A1133 AJ0A1224

Таксама ў канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Омскай акадэміі МУС Расіі, Усходне-Сібірскага інстытута МУС Расіі, Сібірскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі, Крымскага філіяла Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскага інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў ФСВП Расіі, ГУ МУС Расіі па Варонежскай вобласці, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, устаноў вышэйшай адукацыі г. Варонежа. Таксама даклады для ўдзелу ў канферэнцыі прадставілі навукоўцы і практыкі з Таджыкістана, Казахстана, Азербайджана, Масквы, Екацярынбурга, Бранска, Белгарада, Курска, Тамбова.

У рамках візіту адбылася сустрэча дэлегацыі Магілёўскага інстытута МУС з кіраўніцтвам Варонежскага інстытута МУС: начальнікам інстытута генерал-маёрам паліцыі Аляксандрам Нахімавым і намеснікам начальніка інстытута па вучэбнай рабоце палкоўнікам паліцыі Станіславам Вінакуравым. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва навучальных устаноў у навуковай і адукацыйнай сферах. Таксама было арганізавана знаёмства дэлегацыі Магілёўскага інстытута МУС з матэрыяльна-тэхнічнай базай, навучальным працэсам і электронным інфармацыйна-адукацыйным асяроддзем Варонежскага інстытута МУС.

Фота Варонежскага інстытута МУС Расіі