Навучальны дапаможнік для новай дысцыпліны

  • Печать

З друку выйшаў навучальны дапаможнік па дысцыпліне "Псіхалогія дэвіянтных паводзін", падрыхтаваны кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута. Выданне рэкамендавана Міністэрствам унутраных спраў у якасці вучэбнага дапаможніка для курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-93 01 01 "Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі".

 З друку выйшаў навучальны дапаможнік па дысцыпліне “Псіхалогія дэвіянтных паводзін”, падрыхтаваны кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута.

Аўтарамі навучальнага дапаможніка з'яўляюцца начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў, дацэнт кафедры Сяргей Даніленка і выкладчык кафедры Яўгенія Ярашэвіч. У выданні разглядаюцца асноўныя тэарэтычныя падыходы да тлумачэння дэвіянтных паводзін, заканамернасці фарміравання і праявы дэвіянтнасці, феномен маргінальнасці, метадалогія дэвіянталагічнага даследавання, асаблівасці розных форм дэвіянтных паводзін. Асаблівая ўвага надаецца сістэме сацыяльнага кантролю і праблеме прафілактыкі дэвіяцый.

Адметна, што вучэбны дапаможнік выйшаў у першы ж год выкладання адпаведнай дысцыпліны ў Магілёўскім інстытуце МУС. У бліжэйшы час выданне паступіць у бібліятэку навучальнай установы.

Сяргей ВЕНIДЗIКТАЎ