Тройчы першыя: погляд курсантаў на праблемы псіхалогіі

  • Печать

Надзвычай паспяховым атрымаўся ўдзел курсантаў інстытута ў ХІІ Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі "Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта", якая адбылася 28 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна. Усе тры агучаныя даклады былі названы лепшымі і адзначаны дыпломамі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве былі накіраваны навуковыя працы курсантаў, падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава.

Лепшым дакладчыкам секцыі "Актуальныя праблемы практычнай і педагагічнай псіхалогіі" быў названы курсант 5 курса Аляксандр Крол, які распрацаваў псіхолага-камунікатыўную характарыстыку тыповага курсанта і абгрунтаваў яе ўласным вопытам.

 1

У секцыі "Псіхалогія сямейных адносін" выключнае веданне псіхолага-прававых аспектаў супрацьдзеяння сямейнаму гвалту прадэманстравала курсант 3 курса Ангеліна Наздрын-Платніцкая.

Курсанта 3 курса Вадзіма Зайцава адзначылі ў секцыі "Актуальныя пытанні сацыяльнай псіхалогіі" за даследаванне камунікатыўнай кампетэнтнасці моладзі ва ўмовах інфарматызацыі грамадства. Яго даклад выклікаў асабліва супярэчлівую дыскусію ўдзельнікаў канферэнцыі.

Канферэнцыя "Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта" традыцыйна сабрала ў Брэсце студэнтаў, курсантаў, магістрантаў і аспірантаў з усёй Беларусі і Украіны. Курсанты Магілёўскага інстытута МУС удзел у мерапрыемстве прымалі ў трэці раз. І нязменна іх навуковыя працы – сярод лепшых.

Сяргей ВЕНIДЗIКТАЎ