Рэлігіязнаўства – на беларускай мове

  • Печать

IMG 7397У Магілёўскім інстытуце МУС выйшаў у свет вучэбна-метадычны дапаможнік па дысцыпліне "Рэлігіязнаўства", падрыхтаваны начальнікам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргеем Венідзіктавым і дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Аленай Паддубскай. Дапаможнік, які атрымаў грыф вучэбна-метадычнага аб'яднання па гуманітарнай адукацыі, выйшаў на беларускай мове. Гэта другое беларускамоўнае вучэбнае выданне па дысцыпліне "Рэлігіязнаўства" ў краіне.

Вучэбна-метадычны дапаможнік змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, пералік кантрольных пытанняў, тэсты для самакантролю, крыжаванкі, тэматыку рэфератаў, пытанні для падрыхтоўкі да заліку па дысцыпліне, кароткі гласарый.

Дысцыпліна "Рэлігіязнаўства" заклікана фарміраваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі навучэнцаў, што забяспечваюць самавызначэнне ў галіне сацыякультурных феноменаў рэлігіі, вальнадумства і свабоды сумлення.

Дапаможнік адрасаваны студэнтам і курсантам юрыдычных спецыяльнасцей, якія атрымліваюць адукацыю ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ВЕНIДЗIКТАЎ