1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer

Аб інстытуце


Гісторыя навучальнай установы пачалася ў цяжкі пасляваенны час, калі гарады Беларусі яшчэ ляжалі ў руінах, і салдатам, якія прыйшлі з вайны, прыйшлося аднаўляць разбураную народную гаспадарку.
Краіна мела патрэбу ў кадравых супрацоўніках транспартнай міліцыі, і ўжо ў 1948 годзе востра паўстала пытанне аб неабходнасці адкрыцця навучальнай установы па падрыхтоўцы міліцыянераў-транспартнікаў, бо за час Вялікай Айчыннай вайны на яе франтах загінула больш за палову супрацоўнікаў дадзеных падраздзяленняў МУС.

2 красавіка 1948 года па загадзе Міністра дзяржаўнай бяспекі СССР генерал-палкоўніка Абакумава была заснавана Магілёўская школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпусу галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце з тэрмінам навучання 7 месяцаў. Першым начальнікам школы быў прызначаны Ляхаў Васіль Іванавіч.

31 студзеня 1949 года адбыўся першы выпуск 280 кадравых супрацоўнікаў. Усе курсанты былі былымі франтавікамі, многія з іх былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, сярод курсантаў-выпускнікоў вучылася два Героі Савецкага Саюзу.

У 1949-1950 гадах мірныя навучальныя заняткі сталі перарывацца з-за актывізацыі банд у навакольных лясах. Афіцэры і курсанты школы дапамагалі ліквідацыі бандыцкіх фарміраванняў у Магілёўскім, Чавускім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах. Таксама курсанты школы прыцягваліся да аховы грамадскага парадку ў горадзе.
З 20 студзеня 1951 года ў сценах навучальнай установы праходзілі падрыхтоўку і перападрыхтоўку афіцэрскі склад корпусу і дывізіі Галоўнага ўпраўлення аховы Міністэрства дзяржаўнай бяспекі на транспарце.

У 1952 годзе пастаянны і пераменны склад школы быў задзейнічаны на ахове грамадскага парадку ў перыяд святкавання дня авіяцыі ў Тушына, дзе якім прысутнічала вышэйшае кіраўніцтва краіны на чале з І.В. Сталіным.

2 жніўня 1952 года Пастановай Савета Міністраў СССР школа была ператворана ў навучальную ўстанову па падрыхтоўцы аператыўнага складу для органаў транспартнай міліцыі з двухгадовы тэрмінам навучання. Трэба сказаць, што на той момант гэта была адзіная навучальная ўстанова такога профілю. Менавіта ў гэты перыяд існавання школы ў ёй навучаліся прадстаўнікі ўсіх куткоў Савецкага Саюзу, якія ў розныя гады вучобы прадстаўлялі каля 30 розных нацыянальнасцеў.

У перыяд з 1952 па 1954 гады пры непасрэдным удзеле курсантаў школы на ўскрайку Магілёва быў створаны мемарыял байцам батальёна капітана Уладзімірава, якія загінулі ў баях з фашыстамі. Кіраваў у той час школай Аляксей Іванавіч Карташоў.

Пры новым начальніку школы Бурчанкове Іване Паўлавічы школа зноў перажывае рэарганізацыю. У 1955 годзе яна была ператворана ў спецыяльную сярэднюю школу міліцыі і распачала падрыхтоўку аператыўных і следчых работнікаў з сярэдняй юрыдычнай адукацыяй. І зноў супрацоўнікам і курсантам школы кіраўніцтва краінай давярае самыя адказныя заданні. У 1957 годзе афіцэры і курсанты школы забяспечвалі ахову грамадскага парадку ў Маскве падчас правядзення VI Сусветнага фестывалю моладзі. Па выніках нясення службы многія супрацоўнікі і курсанты школы былі ўзнагароджаны: траім з іх былі ўручаны першыя знакі "Выдатнік міліцыі", звыш за 30 чалавек атрымалі граматы МУС СССР і ЦК ВЛКСМ.

У 1958 годзе ў школе была адкрыта Дошка Гонару, на якую сталі занасіць прозвішчы тых курсантаў, якія не толькі паспяхова завяршалі навучанне, але і прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы. Сёння на Дошку Пашаны занесены прозвішчы 112 курсантаў.

З нагоды 45-гадовай гадавіны Савецкай міліцыі 28 снежня 1962 года ад імя Прэзідыўма Вярхоўнага Савету БССР школе быў ўручаны Чырвоны Сцяг, які прыняў у свае рукі тагачасны кіраўнік школы Іван Міхайлавіч Аксёнаў.

У 1967 годзе да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі школе была ўручана ганаровая грамата Магілёўскага абкама партыі і абласнога выканаўчага камітэта. У 1970 годзе курсанты школы прыцягваліся для аховы грамадскага парадку ў дні святкавання 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна, у Маскве, Ленінградзе, Ульянаўску. У 1973 годзе супрацоўнікі і курсанты школы прымалі ўдзел у выкананні спецыяльных заданняў МУС СССР у Казахскай, Узбекскай і Туркменскай СССР.

У 1972 школе была ўручана Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. У 1980 годзе прадстаўнікі школы прымалі ўдзел у ахове грамадскага парадку падчас правядзення XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве. За час аховы правапарадку супрацоўнікамі і курсантамі школы было выкрыта больш за паўтары тысячы правапарушэнняў.

У 1985 годзе перад супрацоўнікамі і курсантамі школы была пастаўлена новая задача – забеспячэнне грамадскага парадку падчас правядзення XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, а таксама Гульняў Добрай Волі ў Маскве. На Гульнях Добрай Волі ў 1989 годзе ў Сіэтле (ЗША) курсант школы Аляксандр Баніна стаў чэмпіёнам па боксе.

У 1975 годзе начальнікам школы быў прызначаны Васіль Іванавіч Спадабаеў. Дзякуючы яго энергіі была праведзена рэканструкцыя школы, пабудаваны новыя карпусы, былі заменены састарэлыя сродкі навучання, стабілізаваўся педагагічны калектыў, ажывіўся навучальны працэс і пазавучэбная праца.

У 1986 годзе супрацоўнікі і курсанты школы прымалі непасрэдны ўдзел у мерапрыемствах па ахове грамадскага парадку ў зоне ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў падчас нясення службы ў зоне ліквідацыі наступстваў гэтай тэхнагеннай катастрофы шэраг супрацоўнікаў школы атрымалі дзяржаўныя узнагароды.

У перыяд з 1988 па 1989 год асабістаму складу школы прыйшлося з баявой зброяй у руках забяспечваць ахову грамадскага парадку ў зоне армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў гарадах Горыс і Сісіян. На працягу 9 месяцаў афіцэры і курсанты неслі там сваю нялёгкую службу. 3 афіцэры былі ўзнагароджаны медалямі, больш за 20 курсантаў атрымалі нагрудныя знакі "Выдатнік міліцыі" і "За выдатную службу", многія былі ўзнагароджаны граматамі.

У 1990 годзе асабісты склад школы быў задзейнічаны ў мерапрыемствах па ахове грамадскага парадку падчас правядзення агульнаеўрапейскай канферэнцыі АБСЕ, а ў 1991 годзе выконваў спецыяльнае ўрадавае заданне ў Оршы.

У ліпені 1992 годзе школа была ператворана ў факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а ў 1994 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь атрымала статус школы міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. У сувязі з пяцідзесяцігоддзем навучальнай установы ў 1998 годзе школа была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2002 года № 1232 Магілёўская школа міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь была перайменавана ў Магілёўскі каледж МУС Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2013 года № 307 Магілёўскі вышэйшы каледж МУС з 1 верасня 2014 года быў пераёменаваны ў Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

За шэсць з паловай дзесяцігоддзяў змянілася не адно пакаленне супрацоўнікаў навучальнай установы, не раз змяняліся яе назва і структура, але нязменнай заставалася задача: падрыхтоўка і выхаванне высокакваліфікаваных спецыялістаў для органаў унутраных спраў.

У цяперашні час у навучальнай установе склаўся і працуе згуртаваны калектыў выкладчыкаў высокай кваліфікацыі, годных пераймальнікаў тых, хто стаяў ля вытокаў станаўлення і развіцця Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Укладка ламината на пол. Быстрая укладка ламината своими руками видео. Укладка ламината по диагонали. Пробковое покрытие для пола. Качественная укладка пробкового пола. Пробковый пол плюсы и минусы. Смеси для выравнивания пола. Быстрое выравнивание бетонного пола. Выравнивание пола стоимость. Самоделки для дома. Лучшие самоделки для дома своими руками. Полезные самоделки для дома. Как обустроить кухню. Как обустроить маленькую кухню быстро. Как обустроить кухню фото. Как открыть свой магазин. Хочу открыть магазин с большим капиталом. Сколько стоит открыть магазин. Диван своими руками. Как сделать диван своими руками для дома. Диван своими руками чертежи. Дизайн маленькой кухни. Красивый дизайн интерьера кухни фото. Малогабаритные кухни дизайн.



Контакты

Республика Беларусь
212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Телефон: 8-0222 72-31-77 (дежурная часть)
Факс: 8-0222 72-31-77, телетайп "Стриж" 102327

Институт в социальных сетях и не только

vktwitteryoutube

odnoklassnikifacebookrss